В каких домах в Шумилинском раойне будет проводиться капитальный и текущий ремонт

Актуалии Экономика

Ведутся работы по устройству скатной крышы на доме №11 по ул. Короткина в Шумилино

Рамонт: капітальны і бягучы
Вывучаючы чарговую жыроўку па аплаце камунальных паслуг, жыхары раёна абавязкова звяртаюць увагу на тое, колькі вылічваецца на рамонт. А яшчэ больш хвалюе  пытанне, куды ідуць гэтыя грошы. Пра гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні мы гутарым з начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела УП ЖКГ Юрыем Міцькіным.
– Патлумачце, калі ласка, у чым розніца паміж капітальным і бягучым  рамонтамі.
– Капітальны рамонт – гэта аднаўленне тэхнічных і эстэтычных якасцяў жылога дома, яго канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм, зношаных у працэсе эксплуатацыі: рамонт дахаў,  фасадаў і фундамента, аднаўленне адмосткі, замена сістэм электра-, цепла- і водазабеспячэння.
Бягучы рамонт прадугледжвае работы па прадухіленні інтэнсіўнага зношвання сістэм, ліквідацыю пашкоджанняў канструктыўных элементаў: задзелка выбоін ці шчылін у сценах, частковая замена каналі-зацыйных труб ці частковы рамонт даху.
–  Колькі грошай у гэтым годзе накіравана на капітальны рамонт шматпавярховых дамоў?
–  Са сродкаў раённага бюджэту сёлета выдзелена на капрамонт 404,6 тыс. рублёў. Грошы, якія жыхары раёна кожны месяц разам з квартплатай адлічваюць на рамонт, таксама будуць выкарыстаны – гэта сума складзе каля 294 тыс. Усяго на капітальны рамонт пойдзе 698,6 тыс. рублёў.
–  Раскажыце, што будзе зроблена за гэтыя грошы?
–  Напэўна, усе ведаюць, што ідзе капрамонт інтэрната па вул. Кароткіна, 16. Там перакрылі дах (на яго затрацілі больш як 100 тыс. рублёў), адрамантавалі электра- і каналізацыйную сістэмы, замянілі водаправодныя трубы. Зараз ідуць аддзелачныя работы на першым паверсе, якімі займаюцца нашы субпадрадчыкі з ПМК-70. Рамонт астатніх паверхаў перанесены на наступны год. Усяго ў інтэрнаце плануецца абнавіць 31 пакой. Рамонт інтэрната абыдзецца ў 850 тыс. рублёў.
У гэтым годзе будзе зроблены скатны дах на доме № 11 па вуліцы Кароткіна. Кошт складзе 100 тыс. рублёў. У гэтым жа доме плануецца памяняць каналізацыйныя трубы, прывесці ў парадак цеплапункт. Таксама будуць адрамантаваны дзве двухпавярхоўкі па вул. Першамайскай у Обалі  – № 5 і № 7.
Сёлета распрацаваны і тры праекты па рамонту дахаў у кватэрах, дзе правісла столь – па вуліцах Вакзальнай, 2, Юбілейнай, 61 і Шумілінскай, 2.
– А што тычыцца бягучага рамонту?
– На бягучы рамонт з раённага бюджэту сёлета выдзелена 62,7 тысячы рублёў. Сіламі камунгасу зроблены рамонт на 83 тысячы. Вельмі спадзяемся, што ўласныя сродкі прадпрыемства, затрачаныя на рамонт, раённы бюджэт нам кампенсуе. У гэтым годзе мы адрамантавалі 2305 кв. метраў дахаў, 2,3 кіламетра швоў на знешніх сценах шматпавярховых дамоў, 4,2 кіламетра інжынерных сістэм (водаправод, каналізацыя, электрасістэмы).
– А пра які рамонт жыхары павінны паклапаціцца самі?
–  Замена электрычнага, газавага, санітарна-тэхнічнага і іншага абсталявання; устаноўка, замена і рамонт прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, вады, цеплавой і электраэнергіі, а таксама ўнутрыкватэрнай электраправодкі; рамонт унутры жылых памяшканняў – гэта клопат кватэраздымшчыкаў і гаспадароў кватэр. Акрамя таго, згодна з пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 30 сакавіка 2016 года № 5 работы па рамонце пад’ездаў выконваюцца за кошт уласнікаў і наймальнікаў жылых памяшканняў.
–  Дзякуй за размову.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *