Молодёжь ударно работает на уборке в хозяйствах Шумилинского района

Молодёжь

Праверыць веды на практыцы
Як правіла, на час жніва сельская гаспадарка багацее на маладыя працоўныя рукі: на прадпрыемствы ўладкоўваюцца працаваць студэнты, практыканты і тыя, хто хоча падзарабіць. На мінулым тыдні, калі СФГ “Раднік”, можна сказаць, была на фінішы ўборачнай, на палетках мы сустрэліся з моладдзю – Віктарам Буевым і Дзмітрыем Якацкім.
“Мне 22 гады, у маі вярнуўся дадому з тэрміновай ваеннай службы і ўладкаваўся працаваць ў гаспадарку вадзіцелем, – расказаў Дзмітрый. – Магчыма, і застануся тут назаўсёды – час пакажа. Зараз вось адводжу ад камбайнаў зерне. Ну, а калі здарыцца якая-небудзь паломка, дапамагаю камбайнеру рамантавацца”.
Малады камбайнер Віктар Буеў яшчэ студэнт. Ён вучыцца ў Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы на тэхніка-механіка. І калі прыйшоў час праходзіць практыку, вырашыў паехаць на радзіму, у Мішкавічы. Тут загадчыкам майстэрні ўжо многа гадоў працуе ягоны бацька – Віктар Барысавіч Буеў. Так што пры неабходнасці і дапаможа, і параіць. “На практыцы ў СФГ “Раднік”  буду да 24 верасня, – кажа малодшы Буеў. – Працаваць, правяраць надзейнасць сваіх тэарэтычных ведаў вельмі цікава. Пасля зерневых упершыню ў жыцці буду ўбіраць на камбайне насенне алейнага лёну”.
Людміда ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *