А возле котельной — беседка и цветы

Грамадства


“Жыць сярод кветак вельмі прыемна”

Кацельня ТМА  УП ЖКГ два гады запар займае прызавыя месцы ў конкурсе па добраўпарадкаванні, які праводзіцца прафсаюзнай арганізацыяй камунгасу.  Старшыня прафсаюзнай пярвічкі Таццяна Лявонава вельмі хваліла работнікаў кацельні за стараннасць і за навядзенне парадку на тэрыторыі.
Раней вакол кацельні ўсюды ляжалі толькі дровы, а цяпер цвітуць кветкі. Аператар кацельні Юрый Карпаў расказаў, што парадак на тэрыторыі ўжо тры гады, а для дроў адведзена асобная пляцоўка. “Пасадзіць кветкі прапанаваў начальніка кацельні Аляксей Шпакаў, – расказаў Юрый Карпаў. – Ён  чалавек ініцыятыўны, працуе, як кажуць, з агеньчыкам. Не выпадкова ж з’яўляецца дэпутатам Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў. Ён падае ідэю, якая падхопліваецца калектывам і ператвараецца ў жыццё”.
Адзіная сярод мужчын кацельні жанчына – аператар Вольга Трафімава – расказала:  “Нашы мужчыны – малайцы. Аляксей Канстанцінаў адказвае за кветнікі, Уладзімір Усаў і Сяргей Шпакаў пабудавалі альтанку, Юрый Карпаў майстраваў агароджу, Аляксандр і Уладзімір Гушчыны зрабілі альтанку з калодзежам, зваршчык Мікалай Рагожкін і аператар Дзмітрый Багамольцаў – макет катла з качагарам.  Я зрабіла “возера” з царэўнай-жабкай і чаротам”. Дарэчы, усё вырабляецца з падручных матэрыялаў. У работнікаў кацельні ТМА многа планаў наконт добраўпарадкавання тэрыторыі, ужо зараз пачалі запасаць матэрыялы для іх рэалізацыі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 71 ад 09.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *