Вопросы экономии и бережливости рассматривались на заседании Шумилинского райисполкома

Актуалии Президент

Эканоміць рэсурсы, зніжаць страты
Дырэктыва № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”, падпісаная Прэзідэнтам  краіны амаль чатыры гады таму, не страчвае сваёй актуальнасці і сёння. Хутчэй наадварот, сённяшні  час прад’яўляе яшчэ больш жорсткія патрабаванні ў гэтым плане. Таму не выпадкова пытанне аб ходзе рэалізацыі гэтай Дырэктывы было вынесена на парадак дня пасяджэння райвыканкама, якое правёў у мінулую пятніцу кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтву С. А. Сямашка, галоўны інжынер Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання М. М. Прывалаў.
І ў апошнім пасланні да беларускага  народа і Нацыянальнага сходу, з якім Прэзідэнт звярнуўся 21 красавіка, тэме эканоміі і беражлівасці была нададзена самая пільная ўвага, падкрэсліў В. А. Падляшчук, але гаварыць, што ў нашым раёне праведзена ў гэтым накірунку дастатковая работа, не прыходзіцца. Асабліва гэта датычыцца прадпрыемстваў з энергаёмістай вытворчасцю, такіх, як Обальскі керамічны завод, а таксама раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, некаторых сельгаспрадпрыемстваў.  Не дапускаць неапраўданых страт і марнатраўства рэсурсаў з тым, каб сэканомленыя сродкі накіроўваць на развіццё вытворчасці – такую задачу паставіў старшыня райвыканкама.
Дарэчы, як наглядна паказала  намеснік старшыні райвыканкама В. А. Байда (і ў пададзенай інфармацыі, і ў паказаных на экране табліцах і дыяграмах),  многія прадпрыемствы жывуць учарашнім днём, спадзяюцца, відаць, на бясплатныя рэсурсы, дапускаюць рост матэрыяла- і энергаёмістасці вытворчасці, што прывяло да невыканання раёнам мэтавага паказчыка па энергазберажэнню, да скарачэння долі мясцовых відаў паліва ў агульным паліўным балансе, да павышэння страт цеплавой энергіі.
Сярод іншых прадпрыемстваў нездавальняючай была прызнана і работа УП ЖКГ. Нягледзячы на вялікія дзяржаўныя сродкі, затрачаныя на рамонт цеплатрас, пакупку новых прэдізаляваных труб, на абсталяванне новых кацельняў, прадпрыемства дапускае рост страт цяпла, зніжае працэнт спажывання мясцовых відаў паліва.
У прынятым па абмеркаваным пытанні рашэнні райвыканкам прызнаў нездавальняючай  і работу  лясгасу па выкананні дагаворных абавязацельстваў па пастаўцы дроў арганізацыям раёна, а таксама работу Обальскага керамічнага завода, льнозавода, шэрагу сельгаспрадпрыемстваў па выкананнні мэтавага паказчыка па энергазберажэнні.
Рашэннем зацверджаны мерапрыемствы па рэалізацыі Дырэктывы  №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” на 2011 – 2015 гады.
На парадак дня пасяджэння райвыканкама было вынесена і пытанне  аб выкананні бюджэту раёна па выніках работы за першы квартал бягучага года. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *