Здарэнні. Крымінал

Актуалии

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Дача
Жыхар райцэнтра звярнуўся ў міліцыю з той нагоды, што ягоны дачны дом у Зямкове абрабавалі: злодзей вырваў на ўваходных дзвярах прабой, пранік у памяшканне і ўкраў бензапілу. Яе кошт ацэнены ў 200 рублёў. Па гарачых слядах супрацоўнікі РАУС знайшлі злачынцу, якім аказаўся раней судзімы жыхар Крывога Сяла. Укра-дзенае канфіскавана і будзе вернута гаспадару. Супраць махляра ўзбуджана крымінальная справа.
Пліта
Калі жыхарка Залесся адсутнічала дома, у яе доме пабываў злодзей і вынес з хаты газавую пліту і прадукты харчавання. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Супрацоўнікі РАУС знайшлі злодзея. На чужую маёмасць паквапіўся жыхар райцэнтра, на рахунку якога не адна судзімасць. Украдзенае часткова канфіскавана і бу-дзе вернута гаспадыні.

Са зводак ДАІ
Няўважлівасць
На аўтазаправачнай станцыі ў Мікіцісе адбылося ДТЗ. Жыхар Магілёва, які заліваў бензін у свой «Фальксваген-Пасат», быў няўважлівым і не дастаў з гарлавіны бака заправачны «пісталет». Калі сеў у аўтамабіль і пачаў рухацца, шланг быў сарваны. Супрацоўнікі ДАІ склалі на вадзіцеля адміністрацыйны пратакол, высветліўшы, што ў парушальніка адсутнічае дагавор абавязковага страхавання на аўто. Мужчыну пагражае штраф ад 5 да 10 БВ. Пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.
Праз некалькі дзён падобнае ДТЗ адбылося на аўтазаправачнай станцыі ў Шуміліне. Жыхар райцэнтра, у якога з дакументамі на аўто ўсё было ў парадку, забыўся дастаць палівараздатачны шланг з бака свайго «Фальксвагена». На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Без правоў
Жыхар райцэнтра, які не меў правоў кіравання (быў іх пазбаўлены за тое, што ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтамабілем), сеў за руль «Рэно-Лагуны» і накіраваўся ў бок Лескавіч. Там і трапіў у поле зроку супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы. Парушальніку пагражае адказнасць у выглядзе штрафу (да 15 БВ). Такі ж штраф за-плаціць і яго жонка, гаспадыня аўтамабіля, за перадачу кіравання вадзіцелю без правоў.
«Бяспечная вобласць»
Супрацоўнікі ДАІ РАУС правялі прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць», накіраванае на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту. У ходзе мерапрыемства папулярызаваліся святловяртальныя элементы і камізэлькі павышанай бачнасці ў цёмны час сутак. Работнікі дарожна-патрульнай службы правялі тлумачальную работу ў працоўных калектывах па пытаннях бяспечных паводзін на дарогах.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №15 ад 25.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *