Купалле запрашае 6 ліпеня да Шумілінскага возера

Актуалии Новости

Купалле запрашае
6 ліпеня з 19.00 да 23.00
пляцоўка каля возера ў г. п. Шуміліна

У праграме:
19.00 – гульнявая праграма-квест для дзяцей  «Купальскі скарб»
– фотасесія «Чароўныя вобразы»
– выстава-продаж вырабаў Дома рамёстваў «Сіла купальскага абярэгу», майстар-клас па пляценні вянкоў, майстар-клас па вырабу венікаў для лазні «Венікі купальскія для здароўя царскага» і майстар-клас па вышыўцы «Традыцыйныя купальскія сімвалы»
– клуб «Адрэналін» (лазертаг, бампербол)
– спартыўная праграма: гіравы спорт, купальскі кросфіт (адцісканне ад фітбола), спартыўныя конкурсы з элементамі футболу, хадзьба на хадулях, «Летні скінінг» (скачкі на скакалцы назад і скачкі праз бар’еры на час), «Аквасед» (прысяданні з прадметамі, напоўненымі вадой), кіданне бервяна
– выязная гульнятэка «Міфы і легенды Беларусі»
– работа гандлёвых кропак і надзіманых батутаў
20.00 – тэатралізаваны канцэрт «Купальскі карагод»
21.30 – купальскі касцёр
–  танцавальная праграма «Калейдаскоп купальскай ночы»
– інтэрактыўны конкурс «Купальская прыгажуня».
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2019 г.