25 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Актуалии Новости

25 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў
прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Няма іншых галін, якія былі б так цесна звязаны з прадастаўленнем камфортных умоў пражывання, забеспячэннем жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ. Дабрабыт кожнага дома, кожнай сям’і ў многім залежыць ад якасці прадастаўленых вамі паслуг, ад прафесіяналізму і адказнасці працуючых людзей.
Дзякуючы добрасумленнай працы і штодзённаму выкананню прафесійных абавязкаў, у раёне рашаюцца пытанні бытавога і жыллёва-камунальнага  абслугоўвання насельніцтва, галіны функцыянуюць бесперабойна і без сур’ёзных аварый.
Сёння перад вашымі калектывамі стаяць важныя задачы, звязаныя з павышэннем якасці  і даступнасці паслуг насельніцтву, па стабілізацыі тарыфаў на аказваемыя паслугі, па зніжэнні выдаткаў на іх вытворчасць. Спадзяемся, што вы будзеце прыкладваць усе сілы для вырашэння гэтых пытанняў, праявіце адказнасць і сучасны падыход да справы.
Ад усёй душы жадаем вашым калектывам зладжанай выніковай работы, нязменна высокай якасці прадастаўляемых паслуг і ўдзячных спажыўцоў!
Моцнага здароўя, дабрабыту, любві і чалавечага цяпла!

Надрукавана ў №23 ад 23.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *