Штучны басейн – ад «Белай Русі»

Главное Новости

Штучны басейн – ад «Белай Русі»

У Дзень маці прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» завіталі ў Шумілінскі яслі-сад № 4 з падарункамі

Зінаіда Зазыба (загадчыца дзіцячага сада), Аксана Талстая, Аксана Лук’янава, Ірына Шалахава ля сухога басейна.

 

«Сёння двайное свята, з якім мы шчыра віншуем увесь ваш калектыў, – сказала старшыня раённай арганізацыі «Белай Русі» намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – Заўсёды прыемна да вас заходзіць, бо ўвесь калектыў з 2008 года ўваходзіць ў нашу арганізацыю. Практычна кожнаму члену вашага калектыву вядома шчасце мацярынства. Працуючы выхавальнікамі ці іх памочнікамі, вы аддаяце сваю ўвагу і любоў дзецям. Шчасця вам і дабрабыту».
Ірына Шалахава расказала пра дзейнасць грамадскай арганізацыі, пра розныя конкурсы, якія яна праводзіць. Вось і ў святочны дзень прадстаўнікі арганізацыі павіншавалі пераможцу раённага творчага конкурсу «Залатое пяро» выхавальніка Шумілінскага дзіцячага сада № 4 Аксану Лук’янаву, якая выйшла ў фіналісты раённага этапа конкурсу, а ў абласным этапе ў намінацыі «Аматар» заняла другое месца. Прызёру творчага конкурсу ўручылі памятны падарунак. Аксана Лук’янава, якая, дарэчы, з’яўляецца мнагадзетнай маці, адзначыла, што ў яе трайное свята, бо 14 кастрычніка ў сярэдняга сына яшчэ і дзень нараджэння.
Ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Ірына Шалахава ўручыла дзіцячаму саду сухі басейн, які спадабаецца дзецям і спатрэбіцца ў рабоце выхавальнікаў.
Апублікавана ў №81 ад 19.10.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *