Работа с обращениями граждан рассматривалась на заседании Шумилинского райисполкома

Актуалии Президент

Часта справе перашкаджаюць валакіта і адпіскі
31 студзеня адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На парадак дня былі вынесены пытанні: ”Аб рабоце са зваротамі грамадзян у святле рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 ”Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”; “Аб выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” на тэрыторыі Шумілінскага раёна”; “Аб выніках выканання бюджэту раёна за 2010 год”; “Аб праграме комплекснага добраўпарадкавання ”Двары” Шумілінскага раёна на 2011 год”.
Пасяджэнне райвыканкама правёў першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Мікалаевіч Кісялевіч.
Аб рабоце са зваротамі грамадзян у 2010 годзе далажыў кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў. У прыватнасці, Сяргей Дзмітрыевіч адзначыў, што ў 2010 годзе кіраўніцтвам райвыканкама было праведзена 56 асабістых прыёмаў у райвыканкаме і 30 выязных прыёмаў. Толькі старшыня райвыканкама правёў 24 прыёмы грамадзян, на якіх прыняў 92 чалавекі.
За мінулы год, адзначыў дакладчык, у раённы выканаўчы камітэт паступіла 383 звароты, у тым ліку 177 пісьмовых і 206 вусных (на 30% больш, чым за 2009 год), 495 зваротаў паступіла ў сельвыканкамы (на 80 зваротаў менш). Летась у райвыканкам паступіла 47 калектыўных зваротаў. 18 зваротаў жыхары раёна накіравалі ў абласны выканаўчы камітэт, 9 – у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2 – у Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці, 2 – СМІ, 22 – у іншыя інстанцыі.
Аналізуючы тэматыку паступіўшых зваротаў, С. Д. Белагалоў адзначыў, што каля паловы ўзнятых насельніцтвам пытанняў датычыцца жыллёва-камунальнай сферы. Насельніцтва востра ставіць пытанні рамонту жылфонду, водазабеспячэння і водаадвядзення, добраўпарадкавання.
Часта прычынай незадавальнення людзей становіцца нізкая якасць выкананых работ, адпіскі, валакіта і няўважлівыя адносіны да праблем людзей як работнікаў УП ЖКГ, так і іншых службаў.
Над гэтымі хібамі і трэба працаваць у першую чаргу, было адзначана на пасяджэнні райвыканкама і ў прынятым па гэтым пытанні рашэнні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №9 ад 4.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *