Репортаж о праздновании Дня Независимости Республики Беларусь в Шумилино

Актуалии Новости Общество

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!
3 ліпеня жыхары Беларусі прызналіся ёй у бязмежнай сваёй любові. Гэта прызнанне гучала ў песнях і свяцілася ва ўсмешках, схілялася ў паклоне перад   помнікам Салдату і звінела хвілінай маўчання, яго разам

3.07.2013 г. Тропино

з чырвона-зялёным сцяжком горда ўздымаў светлавалосы хлопчык, які ў гэты дзень зразумеў, што ён не проста хлопчык, а ён – беларус, сын гордага, нескаронага, бязмерна шчырага народа, зразумеў, чаму яго прадзед ні секунды не сумняваўся, аддаючы сваё жыццё за свабоду роднай зямлі.
Памяць. Яна сапраўды жыве ў нашых сэрцах. І мы асабліва ярка адчуваем гэта менавіта ў такія дні, як 3 ліпеня. І не саромеемся ў гэты дзень прызнавацца сваёй Радзіме ў любві, абяцаць яе абаронцам быць такімі ж моцнымі ў сваёй адданасці Айчыне.
І таму святкаванні Дня Рэспублікі мы пачынаем з мітынгаў ля абеліскаў.

На митинге в Шумилино

Пашана вызваліцелям
На Шуміліншчыне 58 абеліскаў. Яны нібы вартавыя сцерагуць вечны сон 10 тысяч загінуўшых савецкіх воінаў. Прадстаўнічая дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным раніцой 3 ліпеня  накіроўваецца да брацкіх могілак у вёсках Дворышча і Тропіна. У складзе дэлегацыі і Г. Д. Жукоўская, яна прыехала ў наш раён з Луганска (Украіна) на магілу свайго дзеда Істоміна А. Я.
На брацкіх могілках у  Дворышчы ўжо чакаюць вучні Слабадской СШ, мясцовыя жыхары. Старшыня Сіроцінскага сельвыканкама С. У. Каржуеў  выказвае словы падзякі воінам, якія цаной свайго жыцця заваявалі незалежнасць нашай краіны, мірнае і спакойнае жыццё для нас. Хвіліна маўчання. Да падножжа помніка кладуцца вянок ад кіраўніцтва раёна, кветкі. Воінскія знакі пашаны загінуўшым байцам ад салдат Беларускай Арміі –стрэлы салюту, страявы марш салдат 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.
Шчырыя словы падзякі вучням мясцовай школы, жыхарам Шуміліншчыны за ўвагу і клопат пра воінскія могілкі, за пашану і памяць да іх, кажа Г. Д. Жукоўская. Яна частуе дзяцей украінскімі абрыкосамі.
Мемарыяльны комплекс ў Тропіне. Ля абеліска ў ганаровай варце стаяць піянеры, да якіх далучаецца і воінскі каравул. І зноў – словы падзякі вызваліцелям, кветкі да помніка, салют і ўрачысты марш віцебскіх дэсантнікаў.
У Шуміліне святочная калона пад гукі духавога аркестра рухаецца да брацкіх могілак. Мітынг. “Гэтае свята заваявана крывёю і ратным подзвігам тых, хто не шкадуючы сваіх жыццяў, змагаўся за незалежнасць Радзімы,  – гаворыць старшыня райвыканкама У. П. Куранны.  – Усе мы разам і кожны з нас паасобку нясе адказнасць за будучае нашай дзяржавы. Нас яднае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ больш моцнай, прыгожай і камфортнай”.
Самае дарагое свята – гэта Дзень Незалежнасці     нашай Беларусі, пераканана ўдзельніца партызанскага руху З. Ф. Юрчанка.
Кожны з нас павінен працай мацаваць незалежнасць нашай краіны, дадае будаўнік, “Чалавек года Віцебшчыны-2012” А. В. Дарожкіна.
Хвіліна маўчання. Да падножжа абеліска, да вечнага агню кладуцца кветкі. Салдаты залпамі салютуюць у мірнае неба. Дзякуючы тым, хто абараняў гэты мірны дзень, мы маем права на свята.
І свята ў разгары. Яно, як вітраж, складаецца з мноства яркіх прыгожых часцінак.
У цэлым рэжысёрам свята выдатна ўдалося  падкрэсліць яго галоўную лінію: мы – беларусы, мы багатыя памяццю, багатыя традыцыямі, багатыя душой. Гэта вельмі ярка адчувалася ў “Горадзе майстроў”,  дзе сёлета сельсаветам прапанавалі паказаць рэгіянальныя абрады святаў народнага і сямейна-бытавога календара. І, як аказалася, гэта было нескладана, бо нейкія асобныя элементы мы выкарыстоўваем і сёння. І беларуская мова, якая яна тут нам родная, хіба ж так трапна скажаш на якой іншай.
Не толькі раённая камісія, якую, дарэчы, узначальвалі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава і намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, але і многія жыхары і госці Шуміліна атрымалі асалоду ад гэтых кароткіх каларытных спектакляў.  У некаторых гэта было так натуральна, што здавалася, усё адбываецца на самой справе. Не кажу пра Обальскі сельсавет, які паказваў цікавы абрад Хрэсьбін – тут выступалі прафесіяналы, знакаміты гурт “Гарэзнікі”, але ж і дзяўчынкі з Мішневіцкага сельсавета, як лёгка без усялякай напругі (бо пра сваё ж, роднае) яны расказваюць пра свята “Багач”. А на фоне аўтэнтычных песень пажылой спявачкі Евы Мікітаўны Віднікевіч усё выглядае проста захапляюча.
Не спыняецца ў творчых пошуках раённае таварыства інвалідаў. Ну, проста малайцы! Яны ўспомнілі досыць забыты абрад абмывання даёнак, які калісьці выконвалі ў маі на свята Юр’я, і паказалі яго весела, нязмушана, зноў уразілі сваёй фантазіяй і адзінствам.
Тэатралізаванае шэсце
А тэму беларускіх святаў працягвае тэатралізаванае прадстаўленне-шэсце “Беларусь святочная”.  Перад работнікамі культуры стаяла вельмі складаная задача пры арганізацыі такога дзейства. Адна справа паказаць тыя ж Калядкі са сцэны ў Доме культуры і зусім іншая – зрабіць з гэтага маштабнае вулічнае прадстаўленне для некалькіх соцень чалавек. І трэба сказаць, што рэжысёр свята Л. А. Дарзнек, звукааператар У. В. Раманаў і ўсе ўдзельнікі выдатна справіліся з задачай. Кола гадавых святаў – Калядкі з цыганамі і казой, Масленіца з блінамі, Вялікдзень з чырвонымі яйкамі, зялёныя святкі з Сёмухай і Тройцай, Купалле з вяночкамі, Багач са снапамі і караваем – перад вачыма гледачоў паўстаюць такія знаёмыя, родныя вобразы, жарты, танцы… І ўсё гэта прасякнута шчырай любоўю да нашага, беларускага…
А дыктар гучна звяртаецца да ўсіх і кожнага: “Паклонімся ж нізка, да самай зямлі, свайму народу, які збярог адзін з найкаштоўнейшых скарбаў сваіх – традыцыі і святы. Перадаў гэты скарб нам у надзеі, што мы перададзім яго сваім дзецям, унукам, праўнукам, а тыя, у сваю чаргу, зберагуць яго для сваіх нашчадкаў”.
Парад тэхнікі
А на плошчы – парад тэхнікі, які з асаблівым нецярпеннем чакалі дзеці. Дзе яшчэ ўбачыш адразу столькі трактароў, машын, камбайнаў, сеялак і розных спецыялізаваных машын! Магутныя МАЗы, КЗРы, энерганасычаныя трактары адзін за адным праязджаюць перад гледачамі. Такая сучасная тэхніка працуе сёння на палях Шуміліншчыны.
Песні – ад «Чараўніц»
Упрыгожвае свята, скарае шумілінскага слухача сваімі спевамі легендарна вядомы  мінскі калектыў “Чараўніцы”. Гэта надае і без таго гучнаму святу асаблівы імпульс. Ці пра каханне, ці пра Радзіму спяваюць дзяўчаты – песні адгукаюцца радасцю ў сэрцы кожнага, хто разам з усёй краінай адзначае Дзень Незалежнасці. Спявачкі віртуозна іграюць на музычных інструментах, вядуць дыялог з гледачамі,  робяць ўсё для таго, каб народныя гулянні, што разгарнуліся ў горадзе, набылі грандыёзнасць і размах.
Дзеці самі – свята
Свае кветкі ў прыгожы вянок свята ўплятаюць дзеці. Свае таленты  яны дэманструюць у канцэрце “Спадчына бацькоў – мая спадчына”, які праходзіць у гарадскім парку.  Хлопчыкі і дзяўчынкі з  дзіцячых садкоў Шуміліна і Светласельскага дзіцячага сада спяваюць і танцуюць, радуюць сваёй  непасрэднасцю.
“Кірмашовыя замалёўкі”
Выставы. Маленькія і вялікія , зробленыя дзіцячымі рукамі і сапраўднымі прафесіяналамі. Як, напрыклад, выстава-кірмаш  вырабаў народных майстроў народнага клуба “Спадчына” “Кірмашовыя замалёўкі”.  Работнікі Дома рамёстваў. А ў  “Карчме” размясцілі свае вырабы члены народнага клуба нацыянальнай кухні “Разынка”.
Цэнтр дзяцей і моладзі паказаў вырабы з саломы, гліны, лазы, вязаныя і вышытыя падзелкі.
Па тэме свята прапанавалі выставу  работнікі раённай бібліятэкі. “Беларусь – зямля славы ратнай”.
Каля краязнаўчага музея людзі  спыняліся  ля фотавыставы “З любоўю да Шуміліншчыны”,  ля выставы карцін члена беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Уладзіміра Каласкова, ля выставы фотаздымкаў жыхара а.-г. Крывое Сяло Адольфа Дзежыца.
Спартыўныя перамогі
Перамогу ў спартыўных стартах  на Дзень Незалежнасці стараюцца атрымаць спартсмены. І вось ужо вызначаюцца пераможцы:  Пётр Лазука – Арцём Масько  (пляжны валейбол),  Андрэй Квяцінскі  (гіравы спорт). Яны  прысвячаюць свае перамогі роднай Беларусі і яе галоўнаму святу – Дню Незалежнасці
Рок-вечарына
Вечарам 3 ліпеня – падарунак аматарам альтэрнатыўнай музыкі. Адкрывае  рок-вечарыну  лідар рок-гурта “Эксперымент-12” Максім Крыгін, ён пад гітару выконвае вядомыя і новыя кампазіцыі. Даспадобы аматарам рок-музыкі і “Анёл”, і “Сацыяльныя сеткі”. А далей яшчэ рокеры спяваюць па заяўках слухачоў, ахвотна выконваюць “Я цябе кахаю”, “На Ліцейным”, “Мая муза”.
На сцэну выходзяць музыкі з воінскага “Небоскрёба”  са сваімі рок-н-рольнымі кампазіцыямі. Новы праект “Drim dance” паказвае шумілінскі альтэрнатыўшчык Сцяпан Забалоцкі. Феерычныя танцы Сцяпана з гітарай гледачы ўспрынялі “на ўра”.
І неба радавалася
Феерверкам шыкоўным, з прэтэнзіяй на грандыёзнасць фінішуе святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Шуміліне. Бадай, і гэтай святочнай ноччу ў парку не менш шматлюдна, як днём. Усе чакалі феерыі і ніхто не памыліўся ў сваіх спадзяваннях. Неба над горадам узарвалася тысячамі яскравых выбухаў, Загарэлася яркімі іскрыстымі букетамі, на радасць дзецям і дарослым. Свята ў горадзе скончылася сумесным выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь і шчырымі шчодрымі апладысментамі.
Святочны фотарэпартаж падрыхтавалі Аліна ПЯТРОВА, Сяргей ЕРМАЛАЕЎ, Ларыса ЗАЙЦАВА, Наталля ЧАРНІЧЭНКА, Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2013 г.



6 комментариев по теме “Репортаж о праздновании Дня Независимости Республики Беларусь в Шумилино

  1. СПАСИБО ВСЕМ ОРГАНИЗАТОРАМ ПРАЗДНИКА! Все прошло чудесно и интересно)))) Впрочем, как всегда! Районные мероприятия проходят всегда на высоте. СПАСИБО!

  2. Согласен… Понравилось многое. Особенно фейерверк!

  3. А я полетала на вертолете! СУПЕР ощущения! Шумилино наше такое красивое с высоты птичьего полета!

  4. Очень интересное шествие. Хорошо, что вспомнили белорусские народные традиции и обряды. Было здорово. Только одно замечание: почему Город мастеров в 11.00 уже не работал? Комиссия прошла, и все всё свернули и сидели пили — ни выставок, ни мастеров. Может сделать обход подворий после 13.00, чтобы люди могли посмотреть, а не только члены комиссии.

  5. Праздник отличный. Большое спасибо организаторам.
    Может хватит в парк пихать эти скульптуры. Там скоро повернуться будет негде. Есть предложение — сделать конкурс детских площадок в микрорайонах Шумилино и агрогородках. Чтобы и там появились интересные формы, качели, беседки и лавочки.

  6. пусть будут, всеж лучше для детей, ток надо еще кроме парка во дворы на дет площадки

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *