Кооператив включен в план газификации Шумилино

Актуалии Президент

Уключаны ў план газіфікацыі
На “прамую лінію”, якую правёў у сераду старшыня райвыканкама У. П. Куранны, патэлефанаваў жыхар райцэнтра А. С. Глаўдзель, які з’яўляецца старшынёй кааператыва па газіфікацыі. Яго цікавіла, калі пачнуцца работы па газіфікацыі членаў кааператыву. Кіраўнік раёна даў заданне адпаведным службам разабрацца і даць заяўніку адказ.
У адказе, які даў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, гаворыцца, што вулічны газаразмеркавальны газаправод з уводамі да жылых дамоў па вуліцах Дзяржынскага і Мясаедава г. п. Шуміліна згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года №368 уключаны ў пералік праектавання і будаўніцтва аб’ектаў газаразмеркавальных сетак Віцебскай вобласці ў 2015 годзе. На 2015 год выдзелена 29 мільёнаў 400 тысяч рублёў на праектаванне газаправода. Цяпер завершаны збор зыходных даных, якія перададзены ў РУП “Віцебскаблгаз” для праектавання. Будаўніцтва названага аб’екта мяркуецца правесці пры выдзяленні фінансавых сродкаў у 2016 годзе.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №12 ад 13.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *