16 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Актуалии Официально

Паважаныя медыцынскія работнікі і ветэраны сістэмы аховы здароўя!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Сёння ў нашай краіне клопат пра здароўе насельніцтва з’яўляецца адным з дзяржаўных прыярытэтаў. Ад вас у значнай ступені залежыць дэмаграфічны, а значыць, у канчатковым выніку – і эканамічны, сацыяльны   дабрабыт нашага раёна і нашай краіны. Залежыць шчасце кожнай сям’і, бо нічога не можа быць важней за здароўе.
Ратаваць  жыцці людзей, захоўваць здароўе  заўжды лічылася высакароднай справай.  Прысвячаюць сябе гэтай справе тыя, для каго чужога болю не існуе, хто ў любы час дня і ночы гатовы адгукнуцца на кліч дапамогі.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу працу. Няхай часцей гучаць у ваш адрас словы ўдзячнасці за вернутае здароўе, за ваш прафесіяналізм.
Жадаем вам здароўя, шчасця і дабра!
Надрукавана ў №46 ад 13.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *