Поздравление председателя Шумилинского райисполкома с Днём женщин

Актуалии Официально

Дарагія жанчыны!

Не выпадкова прыгожае свята 8 сакавіка прыходзіць да нас на пачатку вясны, калі прырода абуджаецца да новага жыцця. Гэта сімвалічна, таму што высокае прызначэнне на зямлі дадзена жанчыне самой прыродай. Яна – Маці, прадаўжальніца чалавечага роду, захавальніца дамашняга ачага, яна напаўняе свет прыгажосцю, любоўю і клопатам. На яе мудрасці, цярпенні і душэўнай шчырасці трымаецца свет.

Без жаночага ўдзелу не абыходзіцца ніводная сфера дзейнасці, будзе гэта прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва ці транспарт. А ў сферы абслугоўвання, адукацыі, аховы здароўя, культуры перавага жанчын неаспрэчная.

Жанчыны Шуміліншчыны актыўна рашаюць пытанні палітычнага і эканамічнага развіцця, упэўнена кіруюць прадпрыемствамі і арганізацыямі. Яны сумяшчаюць актыўнае грамадскае жыццё з выхаваннем дзяцей і штодзённымі хатнімі клопатамі. Можна смела сцвярджаць, што на жанчыне трымаецца сям’я. А са шчасця кожнай сям’і складваецца дабрабыт і стабільнасць грамадства ў цэлым.

Дарагія жанчыны! У гэты цудоўны вясенні дзень дазвольце выказаць вам словы захаплення, любові і ўдзячнасці. Няхай у вашым жыцці будзе вечная вясна, ярка свеціць сонца, спяваюць птушкі, няхай дні будуць светлымі і бязвоблачнымі.

Самых цёплых чалавечых адносінаў у сям’і, у працоўных калектывах, дабрабыту, моцнага здароўя і ўсяго самага добрага.

Са святам!

Уладзімір Куранны, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Надрукавана ў №18 ад 07.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *