Среди лучших животноводов Витебщины, приглашённых на областной праздник, 4 передовика – из Шумилинского района

Актуалии Экономика

Таццяна Сладкая, Алег Кашнікаў, Святлана Шушкевіч і Наталля Чаранок.

Падарункі  і  граматы – перадавікам


У мінулую пятніцу, 22 сакавіка, у абласной філармоніі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню лепшых жывёлаводаў Віцебскай вобласці. Такія ўрачыстасці ладзіліся на Віцебшчыне ў другі раз. На мерапрыемства былі запрошаны старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, старшыні прафсаюза работнікаў АПК, лепшыя работнікі жывёлагадоўчай галіны вобласці (усяго 150 чалавек).
Ад нашага раёна былі запрошаны аператар машыннага даення СФГ “Раднік” Наталля Чаранок, жывёлавод сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае” Святлана Шушкевіч, начальнік вытворчага цэха “Слабада”  прадпрыемства “Вітконпрадукт” Алег Кашнікаў, птушніца гэтага ж цэха Таццяна Сладкая. Дэлегацыю Шу-міліншчыны ўзначаліў першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ягор Чарняўскі.
“Мерапрыемства прайшло на вышыні, у цёплай абстаноўцы, з кветкамі, віншаваннямі, песнямі і добрымі пажаданнямі, – расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. – Перад намі выступалі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў. Яны падзякавалі ўсім жывёлаводам за вернасць выбранай прафесіі і адзначылі, што вельмі важна, каб чалавек працы адчуваў клопат пра сябе і тое, што яго заслугі бачаць і цэняць. Усім жывёлаводам былі ўручаны падарункі. Акрамя гэтага, Алег Кашнікаў атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Таццяна Сладкая – Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, Наталля Чаранок – падзяку ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2019 г.