Районная Доска почёта

Актуалии Людзі і лёсы

Малады электраманцёр
На раённую Дошку гонару занесена імя  электраманцёра лінейных збудаванняў раённага вузла электрасувязі Аляксея Мікалаевіча АРЦЁМЕНКІ.
Трэба ўстанавіць у доме тэлефон? Сапсаваўся тэлефонны апарат? У такім разе звяртайцеся да Арцёменкі – скажуць у любой вёсцы Мішневіцкага сельсавета. І свой рабочы дзень малады электраманцёр пачынае з таго, што тэлефануе дыспетчару, цікавіцца пра заяўкі. Бывае, што іх і да дзесяці за дзень. Некаторыя вяскоўцы напрамую тэлефануюць Аляксею на мабільны тэлефон. Бываюць і масавыя заяўкі з вёсак, напрыклад, пасля вялікага ветру. Тады А. М. Арцёменка садзіцца на веласіпед і едзе ў тую ж Глушыцу ці Валатоўкі.
На тэрыторыі Мішневіцкага сельсавета папулярнасцю карыстаецца інтэрактыўнае тэлебачанне. Па падліках Аляксея Арцёменкі, яго паслугамі карыстаюцца амаль дзевяноста чалавек. Шмат і такіх сем’яў, якія падключыліся да Інтэрнэту. Так што работы электраманцёру хапае. А ў вясенне-летні час ён па сумяшчальнасці яшчэ і механізатар – садзіцца за руль трактара, калі работнікі раённага вузла электрасувязі сваімі сіламі пракладваюць тэлефонны кабель.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *