Вашего ребёнка приглашает Шумилинский районный центр детей и молодёжи

Образование Общество

Запрашае Шумілінскі цэнтр дзяцей і моладзі
Шумілінскі Цэнтр дзяцей і моладзі  запрашае ў гурткі. Падрабязную інфармацыю пра аб’яднанні па інтарэсах, расклад заняткаў  можна   атрымаць па тэлефонах 4-12-49,  4-57-02 ці непасрэдна ў Цэнтры па адрасе: вул. Ленінская, д.7а.

У Шумілінскім цэнтры дзяцей і моладзі шчыра і самааддана працуюць вопытныя педагогі – сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Шаноўныя бацькі, калі вы хочаце развіваць таленты сваіх дзяцей з самага ранняга ўзросту, даць ім магчымасць праводзіць час цікава і з карысцю, то ў цэнтры вам прапануюць самыя разнастайныя накірункі, якія развіваюць дзяцей фізічна і духоўна.

Гурток па падрыхтоўцы да школы “Умнейка” прымае дзетак 4-6 год. Кіраўнік Галіна Васільеўна Аўтушка займацца развіццём навыкаў і ўменняў, так неабходных будучаму першакласніку.

У гурток “Развіццё мовы” прымаюцца дзеці з чатырох год. Кіраўнік Наталля Дзмітрыеўна Галуза вучыць дзяцей фармуляваць думку, выказвацца прыгожа і пісьменна.

У гурток “Развіваючыя гульні” дзяцей з трох год запрашае кіраўнік Алена Сцяпанаўна Грыгор’-ева. Дзецям прапануюцца гульні на развіццё памяці, увагі, мыслення, уседлівасці.

У гурток дэкаратыўна-прыкладнай творчасці “Вясёлка” прымаюцца дзеткі з чатырох год. Кіраўнік Маргарыта Альбертаўна Сілкіна навучыць дзяцей працаваць з рознымі дэкаратыўнымі матэрыяламі ў розных тэхніках.

У аб’яднанне “Вакальныя спевы” можна прыводзіць дзетак з трох год. Кіраўнік Наталля Анатольеўна Самарукава сфарміруе інтарэс да спеваў, дапаможа раскрыцца вакальнаму таленту вашага дзіцяці.

У аб’яднанне “Англійская мова” кіраўнік, Вольга Аляксандраўна Карпушэнка, запрашае дзяцей 5-10 год зрабіць першыя крокі ў авалоданні замежнай мовы ці ўмацаваць свае веды.

На заняткі па Вавінам В’ет Во Дао прымаюцца дзеці 5-7 год. Кіраўнік Святлана Віктараўна Бараноўская навучыць дзяцей  навыкам самаабароны, ударным і барцоўскім тэхнікам развіцця сілы, гібкасці, каардынацыі.

З чатырох год можна наведваць гурток па маляванні, які вядзе Таццяна Віктараўна Чупрукова.

У танцавальным гуртку кіраўнік Святлана Юр’еўна Раманава навучыць дзяцей прыгожа рухацца, упэўнена трымацца на сцэне. У гуртку асвойваюць сучасныя, эстрадныя, народныя танцы. Запрашаюцца дзеткі 4-5 год.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №73 ад 16.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *