20 верасня – Дзень міру

Актуалии Общество

У імя ідэалаў гуманізму
Жывучы ў мірнай краіне, мы ўспрымаем факт міру як данасць. У той жа час для тысяч людзей гэта недасягальная мара. Тое, што ў раёне пры падтрымцы кожнага жыхара, усіх працоўных калектываў дзейнічае арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, сведчыць пра ўсведамленне ўсімі намі важнасці ўвасаблення ідэй міру ў нашым грамадстве, пра тое, што мы гатовы дабравольна ахвяраваць дзеля таго, каб палегчыць нечае жыццё, вызваліць ад пакут, гатовы падтрымліваць  ідэі міласэрнасці і гуманізму.
Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Людміла Шаўцова расказала, што ў раёне дзейнічаюць праграмы: “Памяць”, “Клопат”, “Народная дыпламатыя” і іншыя, у рамках якіх здзяйсняецца шмат добрых спраў.
У рамках праграмы “Памяць”, якая рэалізуецца з 2011 года, ідзе збор ахвяраванняў на развіццё музеяў баявой славы, утрыманне, рэканструкцыю і добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, помнікаў, абеліскаў і іншых месцаў, звязаных з увекавечаннем памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр фашызму, воінаў-інтэрнацыяналістаў, знакамітых землякоў, якія пакінулі след у гісторыі. Так, пры падтрымцы фонду міру ў раёне адкрываюцца мемарыяльныя дошкі, аднаўляюцца помнікі, праводзяцца патрыятычныя мерапрыемствы, ідзе работа па ўвекавечанні памяці загінуўшых.
Дабрачынныя акцыі для дзяцей-інвалідаў, ушанаванне ветэранаў вайны і працы, правядзенне супольных мерапрыемстваў з грамадскімі аб’яднаннямі ветэранаў, таварыства інвалідаў, інвалідаў па зроку, воінамі-інтэрнацыяналістамі, раённым саветам жанчын і многае іншае магчыма, дзякуючы рэалізацыі праграмы “Клопат”. Заўжды аказваецца ўвага дзецям, якія нарадзіліся ў Дзень міру. Іх бацькам уручаецца грашовая прэмія і пасведчанне аб тым, што ў іх сям’і расце дзіця міру.
У выніку рэалізацыі праграмы “Народная дыпламатыя” сродкі фонду міру выкарыстоўваюцца для сустрэчы гасцей, якія прыязджаюць на Шуміліншчыну на магілы сваіх родных.
Таксама фонд міру аказвае садзейнічанне ў рэалізацыі такога важнага для кожнага жыхара раёна духоўнага праекта, як будаўніцтва ў Шуміліне храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” прымаюць удзел у выбарчых кампаніях.
Л. В. Шаўцова расказала, што за 8 месяцаў гэтага года было сабрана амаль 2600 (дэнамінаваных) рублёў дабравольных ахвяраванняў, удзел у гэтай справе ўзялі больш за 40 арганізацый раёна. Актыўны ўдзел у зборы грашовых сродкаў прымаюць работнікі ўстаноў адукацыі, сельвыканкамаў, арганізацый раёна. Людміла Васільеўна з удзячнасцю заўважыла, што ніхто ніколі не адмаўляецца аказаць пасільны ўклад у агульную добрую справу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *