Единый день информирования был посвящён теме законности и правопорядка

Общество Президент

“Забеспячэнне законнасці і правапарадку – важная ўмова грамадскай
стабільнасці”

На мінулым тыдні у раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай правяла сустрэчу з калектывам Шумілінскай раённай гімназіі-інтэрната.
З асноўным пытаннем “Забеспячэнне законнасці і правапарадку – важная ўмова грамадскай стабільнасці” выступіў намеснік пракурора Шумілінскага раёна А. А. Дзергачоў. Андрэй Аляксандравіч даў характарыстыку сітуацыі са злачыннасцю як у краіне ў цэлым, так і ў раёне. У прыватнасці, назваў яе спакойнай і кантралюемай, патлумачыў, на чым будуецца сістэма законнасці, спыніўся на рабоце следчага камітэта, пракуратуры, суда.
Падсумоўваючы сказанае, А. А. Дзергачоў адзначыў, што праваахоўныя органы выконваюць ўсе ўскладзеныя заканадаўствам краіны задачы. Паводле апошніх апытанняў, больш за 82% нашых грамадзян не баяцца выходзіць на вуліцу, адчуваюць сябе спакойна і абаронена, а гэта важны паказчык грамадскай стабільнасці і забеспячэння законнасці і правапарадку.
Шэраг актуальных пытанняў жыццядзейнасці раёна акрэсліла ў сваім выступленні І. М. Новікава. У прыватнасці, Ірына Мікалаеўна падрабязна азнаёміла з вынікамі выбараў у Парламент, у тым ліку і ў Савет Рэспублікі.
Выступіў намеснік дырэктара УП ЖКГ Шумілінскага раёна У. П. Воранаў, які расказаў пра падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона, пра гатоўнасць кацельняў да зімовай работы, агучыў іншыя актуальныя праблемы.
Пасля правядзення сустрэчы работнікі гімназіі задалі членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы асабістыя пытанні, пераважна камунальнага характару.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *