1000 тонн зерна перевёз Юрий Ковалевский на своём МАЗе

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Перавёз тысячу тон збожжа

У пачатку тыдня вадзіцель ААТ “Прыдзвінскі” Юрый Леанідавіч Кавалеўскі прымаў віншаванні. Нагода была важкая: на сваім МАЗе Юрый Леанідавіч перавёз тысячу тон збожжа.
Ю. Л. Кавалеўскі – сціплы і стрыманы, сапраўдны рупліўца. Ён не лічыць сябе героем. Кажа, што проста апошнія гады шанцуе на ўборачнай: і летась перавёз тысячу тон зерня, і ў гэтым годзе таксама. Але сёлета шлях да тысячы тон быў нялёгкім: жніво – зацяжное з-за  дажджоў, зерне – не вельмі ўмалотнае, дарогі – месцамі гразкія. Часам прыходзілася прыпыняцца на рамонт. Але ж Юрый Леанідавіч, адзіны ў раёне вадзіцель-тысячнік, асіліў тысячу тон зерня. “Ды не мог не асіліць. Юрый Кавалеўскі круціць абаранку больш за трыццаць гадоў, – кажа дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” У. І. Дзятлаў. – Прыйшоў працаваць у гаспадарку адразу пасля арміі і застаўся тут назаўсёды. Мы ганарымся сваім тысячнікам, жадаем яму новых рэкордаў і дасягненняў”.
Разам з кіраўніком гаспадаркі павіншаваць тысячніка прыехала в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Л. Г. Варкун, якая ўручыла яму падзячны ліст і прэмію.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *