Доска почёта Шумилинского района: Лариса Молодечкина

Адукацыя Актуалии

Праца славіць чалавека
Пачатак кастрычніка ўпрыгожаны выдатным, любімым усімі святам – Днём настаўніка. Гэта свята блізкае кожнаму з нас, незалежна ад таго, на якой прыступцы мы знаходзімся: сядзім за школьнай партай, вядзём у сад-школу дзяцей ці суправаджаем у храм навукі трэцяе пакаленне – сваіх унукаў. І ў гэты дзень мы схіляемся перад талентам і мудрасцю Настаўніка, яго цярпеннем і душэўнай шчодрасцю. І вельмі-вельмі жадаем усім настаўнікам здароўя, павагі і прызнання ў грамадстве, маральнага і фінансавага задавальнення ад работы, дабра і натхнення.
Трэба сказаць, што статус і аўтарытэт настаўніка ў нашым грамадстве высокі. Вось толькі на раённай Дошцы гонару мы бачым адразу двух прадстаўнікоў педагагічнай галіны – Ларысу Уладзіміраўну Маладзечкіну і Алену Мікалаеўну Красоўскую. Іх партрэты ўпрыгожваюць сёння і першую паласу раённай газеты.

Проста любіць дзяцей. І хваліць іх
Дырэктар Шумілінскай раённай гімназіі-інтэрната, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” – і гэта ўсё Ларыса Уладзіміраўна Маладзечкіна. Адкуль столькі актыўнасці і  адказнасці? З дзяцінства. Яна і тады шмат працавала і брала работы на сябе. Як вынік – залаты медаль за школу і чырвоны дыплом за інстытут. А з 1993 года, адразу пасля заканчэння інстытута, яна ўжо на кіруючай пасадзе – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ціраспальскай СШ (яе роднай школы). Так склаліся абставіны, усміхаецца Ларыса Уладзіміраўна,  нельга было адмовіцца.
З гэтым пачуццём павышанай адказнасці яна і ідзе па жыцці. І не можа адмовіцца, калі ведае, што і чарговую задачу выканаць ёй па сілах.
А што да сакрэтаў педагагічнага майстэрства, дык Л. У. Маладзечкіна фармулюе іх проста і зразумела: “Якія б супертэхналогіі сёння не прапаноўвала жыццё, гэта не дасць поспеху, калі ты не любіш дзяцей. Трэба проста любіць дзяцей. І хваліць іх. І сачыць за сваімі словамі – чалавека вельмі лёгка раніць словам, а маленькага чалавека, дзіця – тым больш”.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №77 ад 30.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *