Футбол: першыя ачкі ў фінале

Новости Спорт, туризм

Першыя ачкі ў фінале
Прайшлі два туры фінальнай часткі першынства вобласці па футболе. На пачатку ФК “Шуміліна” наведаўся ў госці ў Гарадок да мясцовых футбалістаў. Перамаглі гаспадары з лікам 2:1 (у нас вызначыўся Міхаіл Раманаў).
У мінулую суботу нашы футбалісты дома прымалі “Камунальнік” з Сянно. Сапернік надзвычай сур’ёзны: мінулагодні чэмпіён вобласці, сёлетні ўладальнік кубку вобласці па футболе. Зразумела, што сенненскія футбалісты прыехалі ў Шуміліна за перамогай. Але аддаваць яе ФК “Шуміліна” яўна не збіраўся. Шумілінскія футбалісты паказалі строгую і дысцыплінаваную гульню, выдатна дзейнічаў на апошнім рубяжы наш галкіпер Сяргей Кавальчук, без памылак згулялі і абаронцы Аляксандр Архіпаў, Максім Дземідзенка, Аляксандр Саўчанка і Дзмітрый Лапко.
Сустрэча прайшла ў вострай барацьбе, футбалісты абедзвюх каманд “нахапалі” жоўтых картак, толькі вось вызначыцца не змаглі.
Вынікі сустрэч, якія прайшлі ў суботу: ФК “Шуміліна” – ФК “Камунальнік” (Сянно) –0:0,  ФК “Газавік” (Віцебск) – ФК “Міёры” – 2:2, ФК “Прамень-Кров-СК” (Гарадок) – ФК “Лепель” – 0:3.
Зараз з 11 ачкамі  лідзіруе ФК “Лепель”, столькі ж ачкоў у сенненскага “Камунальніка”. ФК “Газавік” з 8 ачкамі ідзе трэцім, 8 ачкоў і ў шумілінскіх футбалістаў – яны чацвёртыя.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *