И боровики, и лавочка в лаптях — мастер Геннадий Щербаков умеет работать с деревом

Мир увлечений Образование

Тут лавачка «абулася» ў лапці

У гэтым годзе ля Амбросавіцкай школы з’явілася шмат малых архітэктурных формаў. Яны выдзяляюцца на фоне вераснёўскай лістоты, радуюць вока настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

Ля дрэў “вырасла” сямейка баравікоў. Непадалёк змайстравана лавачка, якая “абулася” ў лапці. Крыху далей зроблена дэкаратыўная кармушка-шпакоўня з выразанымі ўнізе двума галубамі.

У кутку па правілах дарожнага руху (ля будынка дзіцячага садка) з’явіўся драўляны святлафор.
Уся гэта прыгажосць зроблена настаўнікам працоўнага навучання Г. В. Шчарбаковым. Генадзь Вікенцьевіч вучыць азам майстэрства дзяцей не толькі на ўроках
разьбы па дрэве, але і на аб’яднанні па інтарэсах “Фантазія”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 07.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *