Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Гіравы спорт
Пад эгідай спартыўнага таварыства “Дынама” ў Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па гіравым спорце.
Парадаваў вынікам наш зямляк Іван Маскалькоў, які выступаў за каманду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Іван у вагавой катэгорыі да 65 кг паказаў лепшы вынік і выйграў чэмпіянат.

Грэка-рымская барацьба
Новы спартыўны сезон юныя барцы грэка-рымскага стылю адкрылі ў Талачыне, дзе прайшоў рэспубліканскі турнір.  На п’едэстал узняліся шумілінскія і обальскія спартсмены.
Шумілінец Кірыл Крыўко заваяваў першае месца ў вагавой катэгорыі 76 кг, Раман Хадуноў (вагавая катэгорыя 29 кг) стаў трэцім. Трэніруе хлопцаў Юрый Сцяпанаў.
У обальскіх барцоў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, таксама два прызавыя месцы: другое ў Анатоля Карташова (вагавая катэгорыя 35 кг) і трэцяе ў Мікіты Барсукова (вагавая катэгорыя 53 кг).
*  *  *
У Віцебску прайшоў міжнародны традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны сярэбранаму прызёру Алімпійскіх гульняў Ігару Каныгіну.
У турніры бралі ўдзел і абальчане – майстры спорту Уладзіслаў і Вадзім Грачухіны. Яны занялі другія месцы ў вагавых катэгорыя 98 кг і 75 кг.

Лёгкая атлетыка
У Шуміліне прайшоў традыцыйны восеньскі крос сярод школь-нікаў.
За перамогу змагаліся юныя спартсмены з 10 устаноў адукацыі раёна. Перамогі ў асабістым заліку атрымалі Зарына Аверчанка і Алег Сабалеўскі (абодва з Шумілінскай СШ №1). У камандным заліку першае месца ў Шумілінскай СШ №1, другое месца падзялілі каманды раённай гімназіі, Амбросавіцкай і Кардонскай школ, на трэцім месцы – Слабадская школа.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №79 ад 07.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *