Делегация Шумилинского района едет на «Дожинки» в Сенно

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Сянно  вітае працаўнікоў  Вёскі
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” пройдзе заўтра, 8 кастрычніка, у Сянно.
Свята пачнецца з ускладання вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям у гарадскім скверы. Упершыню ў праграме “Дажынак”  – тэатралізаванае прадстаўленне “Вытокі сімвалаў краіны”. Гэта невыпадкова, бо арнамент, які ўпрыгожвае беларускі сцяг, вышыты жыхаркай Сенненскага раёна Матронай Маркевіч. У праграме мерапрыемстваў запланаваны шматлікія выставы, прэзентацыі, канцэрты. Будуць працаваць гандлёвыя і рамесныя рады, якія прадставяць усе раёны Віцебшчыны.
Да свята папрыгажэў і сам горад: абнавіліся фасады дамоў і дваравыя тэрыторыі, з’явіліся ўздоўж дарог і вуліц кветкавыя кампазіцыі. У дзень фестывалю адкрыюцца новыя будынкі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і Палаца ўрачыстых абрадаў з фантанам “Маладыя”. У райцэнтры з’явіўся парк Трох Герояў, дзе пад адкрытым небам выстаўлены ўзоры ваеннай тэхнікі.
Урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята завяршыцца на цэнтральнай плошчы, дзе адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва на жніве, пройдуць канцэртныя праграмы, якія завершацца феерверкам.
У фестывалі-кірмашы возьме ўдзел і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама А. І. Снаравым. У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і шэфскіх арганізацый раёна.
Падрыхтаваліся да ўдзелу ў фэсце работнікі культуры нашага раёна. У шматлікіх выставах і канцэртах будуць браць удзел майстры раённага Дома рамёстваў, народны клуб нацыянальнай кухні “Разынка”, творчы калектыў Шумілінскага раённага цэнтра культуры, ансамбль барабаншчыц і духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў. Будуць прадстаўляць наш раён у абласным фестывалі-кірмашы ўстановы адукацыі. Гандаль Шуміліншчыны прадставіць райспажыўтаварыства, якое, дарэчы, паспаборнічае ў конкурсе караваяў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №79 ад 07.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *