В хозяйствах района убирают клевер на семена

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Убіраюць канюшыну на насенне
На палетках усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна працуюць камбайны. Яны ўбіраюць насенне бабовых траў, якіх у раёне засеяна 665 гектараў. У асноўным гэта канюшына, але ў некаторых гаспадарках ёсць і доннік.
Самыя вялікія палеткі пад канюшыну адвялі ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” – 150 гектараў. І на мінулым тыдні ў Светласельскім працавалі камбайны.
На ўборцы насення канюшыны ў райаграсэрвісе працуюць вопытныя механізатары – Міхаіл Кахтэнка і Сяргей Гоманаў. Кожны з іх  за дзень паспявае ўбраць 20 гектараў.
На 19 кастрычніка ў райаграсэрвісе было ўбрана канюшыны на насенне 84,6% да патрэбнага.
Наогул па раёне ўбрана 74% насення бабовых траў да патрэбнага. Па словах начальніка аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Рамана Прасветава, усяго мяркуюць намалаціць 50 тон насення канюшыны – гэтага хопіць, каб засеяць пяць тысяч гектараў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
надрукавана ў №83 ад 21.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *