Агроновости

Актуалии Сельское хозяйство

Агранавіны
Зерневыя
З засеяных восенню 8850 гектараў азімых зерневых, не ўсе перазімавалі добра.
Як расказаў начальнік аддзела па раслінаводству райсельгасхарчу В. У. Коваль, асабліва пацярпелі пасевы (вымерзлі ці адмоклі) ў “Сіроцінскім” і “Лаўжанскім”.
Дрэнна перазімавалі трыцікале і пшаніца. А ўвогуле па раёне  прыйшлося перасяваць 2297 гектараў.

Рапс
У раёне было пасеяна 3800 гектараў азімага рапсу, 800 гектараў з іх прыйшлося перасяваць. Акрамя гэтага, гаспадаркі засеялі 1300 гектараў яравога рапсу.

Кукуруза
Сёлета больш палеткаў адведзена пад кукурузу. Запланавана пасеяць 4700 гектараў (на 700 болей, чым летась). На 11 мая засеяна 2524 гектары.

Бульба
У раёне запланавана пасадзіць 500 гектараў бульбы. СФГ “Крыніца” яшчэ ў канцы красавіка высадзіла раннія гатункі “дэльфін”, “няптун”, “універсал”, упершыню пасадзілі новыя гатункі “брыз”, “уладар” і “рагнеда”. 22 гектары бульбы пасаджана ў “Шумілінскім райаграсэрвісе”.

ПДУ
У КУСГП “Мішневічы” для цэнтральнай фермы закупілі новую перасоўную даільную ўстаноўку, паведаміў кіраўнік гаспадаркі М. Г. Цікавенка. Устаноўка каштуе каля 18 мільёнаў рублёў.

Сеялка
У СФГ ”Крыніца” закупілі спецыяльную сеялку для сяўбы гародніны. Агрэгат каштуе больш за 70 млн. рублёў. Сеялка прайшла першыя выпрабаванні, з яе дапамогай пасеялі 5 га капусты.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 35 ад 13 мая



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *