Отрезвляющая инъекция

Закон Общество

Працверажальная ін’екцыя
“Эфект матылька” – ёсць у прыродазнаўчых навуках такі тэрмін, які абазначае, што нязначны ўплыў на сістэму можа мець непрадказальныя вынікі дзе-небудзь у іншым месцы і ў іншы час. Усе мы існуем у рамках аднаго чалавечага калектыву, а калі звузіць яго да памераў нашага раёна, то зразумела, што ўзаемадзеянне гэта надзвычай цеснае. Безумоўна, мы можам  адгарадзіцца і паспрабаваць будаваць сваю ўласную рэальнасць, можам спадзявацца, што нам удасца не адчуць уплыву звонку, але гэта яшчэ не ўдавалася нікому.
Калі ўважліва назіраць за жыццём, то прасачыць гэтыя ўзаемасувязі вельмі лёгка. Вось, напрыклад, выявіла начальства п’янага на рабочым месцы і адразу ж звольніла яго. Якія могуць быць прэтэнзіі да гэтага начальства – усё па законе. А праз нейкі час гэты ж чалавек трапляе на прадпрыемства ў выглядзе абавязанай асобы, весці нейкую прафілактычную работу ў адносінах да якой ці няпроста, ці, наогул, дарэмна. Упушчаны той найкаштоўнейшы час, калі на грамадзяніна можна яшчэ было паўплываць як на асобу.
Вядома, у прафілактычнай рабоце вельмі шмат нюансаў, і каб усё было так проста, то, напэўна ж, не было б на рахунку нашага раёна цэлай роты абавязаных асоб у 103 чалавекі – самай шматлікай, калі параўноўваць з іншымі раёнамі вобласці. Гэтая лічба была агучана ў ходзе кастрычніцкага пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку ў райвыканкаме, калі абмяркоўвалася важнасць прафілактычнай работы. Вопытам свайго прадпрыемства ў гэтай справе падзялілася спецыяліст па кадрах лясгаса Н. А. Прымак. Індывідуальны падыход да праблемы ў кожным канкрэтным выпадку, выкарыстанне аўтарытэту работнікаў для выхаваўчага ўплыву, стварэнне ў калектыве атмасферы агульнай нецярпімасці да п’янства – вось падыходы, якія дазваляюць захоўваць на прадпрыемстве стабільную сітуацыю. Бывае, чалавека і звольняць, дадуць яму пасядзець дома з паўгода, падумаць, адчуць сваю непатрэбнасць, назіраюць за ім – робяць такую працверажальную ін’екцыю. Потым яго зноў прымаюць у калектыў, і гэты работнік працуе з асаблівым усведамленнем важнасці самога факта – мець працу.
Сёння застацца без працы – сапраўдная катастрофа. Асабліва дэфіцытнымі назвала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. І. Жукава рабочыя спецыяльнасці – тыя, на якія якраз  у першую чаргу і прэтэндуюць сацыяльна няспелыя асобы. Урач ці заатэхнік работу ў раёне знойдзе лёгка, а вось тэхнічка, будаўнік ці рабочы – наўрад ці. На 38 вакансій больш за 100 беспрацоўных. За 9 месяцаў гэтага года на новыя працоўныя месцы было працаўладкавана 25 чалавек, з іх на новыя прадпрыемствы ці вытворчасці – 13. Але хіба хочацца наймальніку ставіць пад сумненне поспех сваёй вытворчасці, прымаючы на працу асоб з “падмочанай” рэпутацыяй? Так што заклік “трымацца за працу” сёння, як ніколі, актуальны.
Згубіўшы працу, не знайшоўшы падтрымкі ў блізкіх, праявіўшы слабасць характару, праз некаторы час лёгка можна стаць аб’ектам прафілактычнай работы, якія разглядаюцца на пасяджэннях грамадскага пункта. А калі давесці сітуацыю да крытычнай – то і наглядальнай камісіі. Паказальнай у гэтым сэнсе была справа аднаго грамадзяніна, які са сваіх 60-ці гадоў жыцця 35 правёў за кратамі. Сёння неяк яму дапамагчы вельмі складана. А ён жа калісьці таксама думаў, што кантралюе сітуацыю.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



1 комментарий по теме “Отрезвляющая инъекция

  1. Наш гос. закон о туниядстве обязательно всех трудоустроит на 4 месяца исправительных БЕСПЛАТНЫХ РАБот, там вакансии 1человек на 1000 рабочих мест, ура товарищи мы эвалюцианировали на 150 лет назад опять к крепостному праву, что будет дальше даже страшно думать, цепи, кандалы, торговля РАБАМИ, простите РАБотниками беларуские реалии уникпльны во всем мире.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *