Вакцинация хищников от бешенства проводится с самолёта

Новости

Вакцынацыя – з самалёта

У сувязі з правядзеннем на тэрыторыі раёна вакцынацыі дзікай драпежнай жывёлы супраць шаленства з прымяненнем авіяцыі трэба пазбягаць знаходжання ў зоне пралётаў самалётаў, каб не быць траўміраванымі ад падаючых прынад. Забараняецца браць прынады з вакцынацыяй рукамі і даваць іх хатняй жывёле. Не дазваляецца кантакт дзяцей з вакцынаўтрымліваючымі блістэрамі-прынадамі.

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў, выраблены з кампанентаў ядомых кармоў для драпежнікаў, мае спецыфічны пах.

Пры выпадковым пападанні вакцыны  на адкрытыя часткі цела або на слізістую абалонку вачэй, рота і носа неабходна прамыць іх вадой, апрацаваць двухпрацэнтным растворам пітной соды і звярнуцца  ва ўстанову аховы здароўя.

З 27 кастрычніка самалёты лятаюць на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 км/гадз., акрамя тэрыторыі населеных пунктаў.

Аляксандр БЯЛЯЕЎ, намеснік начальніка Шумілінскай райветстанцыі.

Надрукавана ў №86 ад 01.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *