ФК «Шумилино» стал четвёртым в областном первенстве по футболу

Новости Спорт, туризм

Вынікі першынства: ФК “Шуміліна” – чацвёрты

У выхадныя сталі вядомыя пераможцы і прызёры абласнога першынства па футболе.

У суботу ФК “Лепель” прымаў сенненскіх футбалістаў. Гэта быў матч за “золата” абласнога першынства. Перамогу ў матчы з лікам 2:1, а разам з ёй і тытул чэмпіёна ўзяў ФК “Лепель”.

А вось у нядзелю разыгралася сапраўдная драма для шумілінскіх футбалістаў. У  12.00 яны выйшлі на поле гарадскога стадыёна ў Шуміліне супраць віцебскага “Газавіка”. Шумілінцы ўпэўнена перамаглі з лікам 4:2. А ў 15.00 у Гарадку пачаўся матч “Прамень-КРОВ-СК” – ФК “Міёры”. Госці перамаглі з лікам 1:3, тым самым “адсунулі” ФК “Шуміліна” на чацвёртае месца.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №86 ад 01.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *