Результаты работы экономики района за девять месяцев рассмотрены на совместном заседании райисполкома и президиума районного Совета депутатов

Актуалии Власть

Бюджэт складваецца нялёгка

У мінулую пятніцу адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім былі абмеркаваны пытанні: “Аб выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Шумілінскага раёна за студзень-верасень 2016 года”, “Аб выніках работы па выкананні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Шумілінскага раёна на 2016 год” і “Аб стане работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню ва ўстановах адукацыі раёна”.  У пасяджэнні прымалі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. В. Мірош, намеснік начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама І. У. Юшчанка.

З дакладам аб выкананні ключавых паказчыкаў работы Шумілінскага раёна за 9 месяцаў года выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Сідарава. Тамара Анатольеўна паведаміла, што ў цэлым па рэгіёне назіраецца рост вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксу фізічнага аб’ёму, экспарце тавараў без прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання, рознічным тавараабароце грамадскага харчавання, станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі. Прасочваецца станоўчая дынаміка па ўдзельнай вазе запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах, паказчыку па энергазберажэнні, зніжэнні колькасці стратных суб’ектаў гаспадарання.

Разам з тым, сітуацыя ў эканоміцы раёна складваеца не так, як хацелася б. У прыватнасці, тэмп вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна пры заданні 102,5% да ўзроўню мінулага года склаў 92,5%. Вытворчасць малака склала 15722,4 тоны (98,1%), таварнасць малака – 88,1%, надой ад коровы 2214 кг (99,8%). Страты грашовай выручкі ад нізкай якасці малака склалі 47 тыс. рублёў, ад нізкай таварнасці – 254 тыс. рублёў.

За студзень-верасень 2016 года ўведзена ў эксплуатацыю 2750 квадратных метраў жылля, ці 91,7% ад асноўнага задання.

Рост інвестыцый у асноўны капітал забяспечаны на ўзроўні 49,1% да аналагічнага перыяду 2015 года ў супастаўных цэнах. За 9 месяцаў у эканоміку раёна паступіла прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове $65 тыс. (квартальнае заданне – $0,4 млн.) – гэта інвестыцыі ў прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу ў галіне дрэваапрацоўкі.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг знізілася на 4,9%. У цэлым па раёне на 1 верасня 2016 года крэдыторская запазычанасць склала 63 млн.рублёў і перавысіла дэбіторскую ў 11,1 раза.

Інфармацыю аб выкананні бюджэту Шумілінскага раёна за студзень-верасень 2016 года падала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка, якая адразу акрэсліла, што вынікі выканання бюджэту раёна за студзень-верасень 2016 года ў пэўнай меры абумоўлены няпростымі эканамічнымі ўмовамі, у якіх выконваецца бюджэт.

Замаруджванне тэмпаў росту вытворчасці і рэалізацыі прамысловай прадукцыі, зніжэнне эфектыўнасці вытворчасці  і рост страт негатыўна адбіваюцца на выкананні бюджэту раёна па даходах.

Па словах Алены Савельеўны, за 9 месяцаў 2016 года ў кансалідаваны  бюджэт раёна паступіла 9936,0 тыс. рублёў, з іх у рэспубліканскі – 2742,9 тыс. рублёў, у мясцовы – 7193,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў  бюджэт раёна – 7143,3 тыс. рублёў. Гадавы план бюджэту Шумілінскага раёна выкананы на 68,6% пры сярэднеабласным 70,4% і сярэднім сярод сельскіх раёнаў вобласці 71,2%. План 9 месяцаў выкананы на 100,8% і па ўсіх раздзелах даходаў.

У аб’ёме ўсіх паступленняў у бюджэт раёна 85% складаюць падатковыя  даходы і 15% – непадатковыя даходы. У структуры даходаў бюджэту раёна больш за 87% ад усіх паступленняў (6006,5 тыс. рублёў) забяспечаны за кошт падаходнага падатку з фізічных асоб (45,7% ад агульнай сумы паступленняў), падатку на дабаўленую вартасць (15,3%), падатку на прыбытак (2,5%), падаткаў на ўласнасць (14,5%) і інш.

Расходы бюджэту за 9 месяцаў 2016 года склаліся ў суме 18 687,3 тыс. рублёў, што склала 64,2% гадавых назначэнняў. Да адпаведнага перыяду 2015 года расходы павялічыліся на 1260,0 тыс. рублёў (на 7,2%).

Асноўныя сумы расходаў пайшлі на адукацыю – 7890,5 тыс. рублёў (42,2%), ахову здароўя – 3305,5 тыс. рублёў (17,7%), жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва – 3093,6 тыс. рублёў (16,5%).

Да канца года засталося тры месяцы, калі можна крыху выправіць сітуацыю і выйсці па некаторых паказчыках на прагнозныя лічбы: і па тым жа стварэнні новых прадпрыемстваў і новых працоўных месцаў, і па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў, і па іншых пазіцыях, выказаліся пры абмеркаванні пытання старшыня райвыканкама А. І. Снараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.

З дакладамі “Аб выніках работы па выкананні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Шумілінскага раёна на 2016 год” і “Аб стане работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню ва ўстановах адукацыі раёна” выступілі адпаведна начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама З. А. Мясаедава і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова.

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №86 ад 01.11.2016 г.



2 комментария по теме “Результаты работы экономики района за девять месяцев рассмотрены на совместном заседании райисполкома и президиума районного Совета депутатов

  1. …Да канца года засталося тры месяцы, калі можна крыху выправіць сітуацыю і выйсці па некаторых паказчыках на прагнозныя лічбы: і па тым жа стварэнні новых прадпрыемстваў і новых працоўных месцаў, і па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў, і па іншых пазіцыях, выказаліся пры абмеркаванні пытання старшыня райвыканкама А. І. Снараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава…
    За девять месяцев не успели, а за три наверстать надеются! Как говорится в поговорке:»Не наевшись,не налижишся.» В течении года над эти работать нужно было, это же решение нашего президента.Не хочется думать, что районные власти пытаются это решение игнорировать.
    А так же, хотелось бы узнать как идет сокращение штата исполкома на 50%, о котором заявил Александр Григорьевич на пятом всебеларуском собрании . Ирина Николаевна лично там присутствовала, и её отчет был напечатан в вашей гозете. Или это решение так же игнорируется в районе?
    Возможно в этих вопросах и наблюдается какой-то прогресс, тогда, уважаемая редакция, предоставьте хоть какие-нибудь цифры для всеобщего обозрения.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *