Доска почёта Шумилинского района: Валерий Сладкий

Актуалии Людзі і лёсы Сельское хозяйство

Да тэхнікі ставіцца беражліва
З Валерыем Уладзіміравічам Сладкім з КУСГП “Сіроцінскі” сёлета неаднаразова сустракаліся і на корманарыхтоўцы, і на жніве. Вопытны механізатар (у гаспадарцы працуе трыццаць гадоў) на працягу года падчапляе да свайго трактара касілку, варушылку, прычэп ці прэс – усё залежыць ад таго, якую работу трэба выконваць. І ўсюды Валерый Уладзіміравіч спраўляецца з годнасцю. Чалавек ён працавіты, “сялянскай загартоўкі”, як кажа сам. Шчыры і адказны, ён ніколі не хібіць у рабоце. Менавіта таму  В. У. Сладкага калектыў КУСГП “Сіроцінскі” прапанаваў для занясення на раённую Дошку гонару.
Колькі Валерый Ула-дзіміравіч сябе помніць, ягонае жыццё было заўсёды звязана з тэхнікай. Бацька часта браў яго “пакатацца на гусенічным трактары”. Праўда, такая тэхніка не вельмі спадабалася  – вельмі многа грукату, не тое, што сучасныя трактары з кандыцыянерам і камп’ютарам –  на іх працаваць у асалоду. Год таму, калі “Сіроцінскі” пабагацеў на новы МТЗ-920, яго даверылі В. У. Сладкаму. Валерый Уладзіміравіч упэўнены, што тэхніку трэба берагчы – тады яна праслужыць доўга.
Такой высновы прытрымліваецца і Аляксандр, сын Валерыя Уладзіміравіча. Праўда, у яго не такі багаты механізатарскі вопыт, але ж хлопец стараецца. Раўняецца на бацьку, які і свайго сына, і многіх іншых мясцовых хлопцаў навучыў мудрасці механізатарскай навукі.  На днях Аляксандр пойдзе служыць у армію. Але Валерый Уладзіміравіч спадзяецца, што хлопец вернецца ў гаспадарку і ён з сынам зноў будзе працаваць разам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *