Усклалі да помніка правадыру рэвалюцыі вянкі і кветкі

Официально

Памятаць мінулае, працаваць на будучыню
Амаль стагоддзе мінула з 1917 года, калі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя. Але дагэтуль не сціхаюць спрэчкі пра яе значэнне і ролю, што яна адыграла ў сусветнай гісторыі і ў гісторыі нашай краіны. Пра тыя сацыяльныя здабыткі і дасягненні, што атрымалі працоўныя пасля рэвалюцыі нагадаў сакратар пярвічнай арганізацыі Камуністычнай партыі В. П. Бабічаў на мітынгу ля помніка У. І. Леніну ў г. п. Шуміліна, які прайшоў з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. І няхай  сёння па-рознаму адносяцца да гэтай падзеі, рэвалюцыя ўсё ж застаецца нашай гісторыяй, адзначыў Віктар Паўлавіч. Прадстаўнікі прадпрыемстваў раёна, грамадскіх арганізацый усклалі да помніка правадыру рэвалюцыі вянкі і кветкі. На брацкіх могілках выступіла старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава, удзельнікі ўрачыстасцяў ушанавалі памяць воінаў,  загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.
Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў раённым цэнтры культуры. Намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава адзначыла ў святочным выступленні, што дабрабыт сёння стаў магчымым менавіта тым здабыткам, якія прынёс мільёнам людзей Вялікі Кастрычнік. Дзякуючы рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, простыя людзі атрымалі права на вучобу, працу, адпачынак. Менавіта на хвалі рэвалюцыйных пераўтварэнняў нашы дзяды і прадзеды зрабілі першыя крокі на шляху да пабудовы сацыяльна справядлівага грамадства, заклалі трывалы фундамент будаўніцтва беларускай дзяржавы.  Можна толькі ганарыцца перадавікамі сацыялістычных спаборніцтваў, дзякуючы якім наш раён у 80-ыя гады неаднаразова атрымліваў Чырвоныя Сцягі кіраўніцтва БССР і СССР. Аддаючы даніну павагі гісторыі, і сёння мы старанна працуем на карысць Айчыны.
У фае раённага цэнтра культуры былі арганізаваны выставы гісторыка-краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



2 комментария по теме “Усклалі да помніка правадыру рэвалюцыі вянкі і кветкі

  1. да, порабы уже ленинапад делать у нас, на это просто смешно смотреть…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *