Итоги акции «За безопасность вместе»

Безопасность Общество

За бяспеку – разам!
Амаль месяц – з 17 кастрычніка па 11 лістапада – на тэрыторыі раёна праводзілася маштабная пажарна-прафілактычная  рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”.
“Акцыя ставіла за мэту, у першую чаргу, правесці прафілактычную работу, накіраваную на зніжэнне колькасці пажараў, што адбываюцца па віне грамадзян, якія не выконваюць правілы пажарнай бяспекі ў сваіх дамах”, – падкрэсліў першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Рыгор Жук.
Сумесна з суб’ектамі прафілактыкі (супрацоўнікамі РАУС, аддзела адукацыі, санітарнай  і сацыяльнай службаў, рэдакцыі, прадстаўнікамі сельвыканкамаў і інш.) супрацоўнікі РАНС штодзень праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы дамоў і кватэр рознай катэгорыі грамадзян. Падчас рэйдаў вяліся прафілактычныя гутаркі, інструктажы пра меры пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, газавага абсталявання, электрапрыбораў. У абавязковым парадку правяраліся стан электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў.
Асаблівая ўвага была ўдзелена сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, мнагадзетным сем’ям, адзінока пражываючым, пажылым грамадзянам.
Па словах Рыгора Жука, па выніках рэспубліканскай акцыі былі накіраваны 23 інфармацыйныя лісты ў розныя суб’-екты прафілактыкі раёна з наступным прыняццем мер рэагавання на выяўленыя парушэнні. Акрамя таго, работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях у дамах сацыяльна небяспечных сямей, дзе ёсць дзеці, зманціравалі два сігнальна-гукавыя ўстройствы, у 6 кватэрах устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *