С 21 по 25 ноября в Шумилино в костёле пройдут встречи для людей, которым нужна помощь в борьбе с алкогольной зависимостью

Здоровье Общество

Разам лягчэй справіцца з праблемай
Алкагалізм – страшная бяда, пры якой пакутуе і сам залежны, і яго блізкія, і грамадства ў цэлым. Ніхто не гаворыць, што пераадолець гэту хваробу проста, але калі чалавек прыняў рашэнне змагацца, то гэта ўжо вялікая перамога.
Але сам-насам з гэтай праблемай справіцца вельмі складана – гэта дакладна ведаюць людзі, якія самі прайшлі праз усе пакуты алкагольнай залежнасці.  Яны на сваім вопыце ведаюць, як пазбавіцца ад цягі да спіртнога і падтрымліваць цвярозае жыццё. Яны гатовы дзяліцца сваім вопытам, сіламі і ідэямі, гатовы дапамагаць тым, хто хоча кінуць піць.
Дзеля гэтага з 21 па 25 лістапада ў касцёле Маці Божай Фацімскай будуць праходзіць сустрэчы для людзей, якім патрэбна дапамога ў барацьбе з алкагольнай залежнасцю. Штодня ў 17.30 у касцёле ўсіх гатовых пачаць новае жыццё чакаюць людзі, якія ведаюць, з чаго пачынаць і як гэтага дабіцца.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *