Тыдзень спорту ў Слабадской школе

Образование Спорт, туризм

Тыдзень  спорту ў  Слабадской  школе
Крэатыўна падышлі ў Слабадской СШ да арганізацыі тыдня спорту ў школе. Настаўнікі зрабілі стаўку на розныя формы правядзення мерапрыемстваў, якія  былі  як спартыўныя, так і творчыя.
Творчасць, палёт фантазіі паказалі вучні падчас конкурсу малюнкаў “Я выбіраю спорт”. Юныя мастакі рэкламавалі заняткі спортам і фізкультурай, агітавалі за актыўны лад жыцця і правільнае харчаванне, гаварылі цвёрдае НЕ шкодным звычкам. У працяг тэмы здаровага ладу жыцця прайшла агульнашкольная акцыя “Не курэнню!”.
Адметнай стала серада – дзень, у які прайшла таварыская сустрэча па міні-футболе паміж камандамі дзяўчат Слабадской і Мішневіцкай школ. І хаця настаўнікі фізкультуры Уладзімір Кучко і Браніслаў Ільясевіч настройвалі сваіх футбалістак на перамогу, матч прайшоў у сяброўскай атмасферы. А пасля яго завяршэння кожная з футбалістак атрымала памятныя падарункі, якія ўручыла дырэктар Слабадской СШ А. М. Пузікава.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №94 ад 02.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *