За пожарный пост в Мишневичах отвечает Дмитрий Иванов

Актуалии Бяспека Общество

Начальнік пажарнага паста
Два гады таму ў аграгарадку Мішневічы быў пабудаваны пажарны аварыйна-выратавальны пост, узначаліў які  Дзмітрый Іваноў (на здымку). У яго падпарадкаванні – камандзір аддзялення і сем пажарных-вадзіцеляў. Дзмітрый адказвае за баявую гатоўнасць тэхнікі, за сродкі пажаратушэння і работу аварыйна-выратавальнага паста ў цэлым.
Дзмітрый Іваноў – адзін з самых маладых начальнікаў паста РАНС. Сам мясцовы (нарадзіўся і вырас у Мішневічах), хлопец добра ведае сваіх землякоў, а таксама жыхароў навакольных вёсак. І, зыходзячы з двухгадовага вопыту работы, перакананы, што галоўнае – гэта прафілактыка пажараў. “Круглы год працуем на іх папярэджанне, – кажа Дзмітрый. – Абходзім домаўладанні, удзельнічаем у раённых рэйдах, тлумачым небяспеку і адказнасць за спальванне смецця і сухой травы. Асаблівая ўвага – мнагадзетным сем’ям, адзінока пражываючым людзям. Калі бачым, што печка ў дамах пенсіянераў патрабуе значнага рамонту, звяртаемся да родзічаў састарэлых людзей і просім дапамагчы. У большасці выпадкаў сваякі пенсіянераў з разуменнем адносяцца да нашых просьбаў”.
У тым, што ў гэтым годзе на тэрыторыі Мішневіцкага сельсавета не зарэгістравана ніводнага пажару, вялікая заслуга прафілактычнай работы мясцовых выратавальнікаў. Але ж іхнія будні не былі спакойнымі – прыходзілася імчацца па трывожных выкліках у райцэнтр, у Гарадоцкі і Полацкі раёны і дапамагаць сваім калегам спраўляцца з вогненнай стыхіяй.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №94 ад 02.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *