Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

І землі зарастаюць кустоўем
У Камітэце дзяржкантролю на пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні выканання зямельнага заканадаўства, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння.
Вынікі праведзеных у 2016 годзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў сведчаць пра тое, што маюць месца факты змяншэння плошчы сельгасзямель у выніку аднясення іх да несельскагаспадарчага прызначэння.
Згодна з формай ведамаснай справаздачнасці па стане на 1 студзеня 2016 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці плошчы зямель сельскагаспадарчых арганізацый зменшылася на 20,1 тыс. га. Плошча арганізацый, якія вядуць лясную гаспадарку, зменшылася ў сувязі з іх перадачай сельгасарганізацыям на 0,7 тыс. га.
Дапускаліся факты працяглага неэфектыўнага і нерацыянальнага выкарыстання асобных зямельных участкаў, непрыняцця мер па выкананні ўмоў адвядзення зямель, самавольнага заняцця зямельных участкаў.
Так, напрыклад, у Шумілінскім раёне падчас наведвання (20.04.2016) было ўстаноўлена, што ў КУСГП “Сіроцінскі” каля вёскі Філіпенкі не выкарыстоўваўся для вырошчвання сельгаскультур участак пашы 1,8 га (меліяраваныя землі), які быў заняты вывезенымі арганічнымі ўгнаеннямі і моцна зарос быльнягом. Не былі ўцягнуты ў сельгасабарот тэрыторыі былых фермаў у вёсках Сянькова (2,2 га) і Дворышча (6,6 га), якія таксама зараслі кустоўем.
Аналагічныя парушэнні ўстаноўлены ў Пастаўскім, Віцебскім, Аршанскім, Лёзненскім, Докшыцкім, Полацкім раёнах.
Па ўсіх выяўленых парушэннях і недахопах забяспечана прыняцце мер па іх ухіленні і недапушчэнні ў наступным. У Віцебскі аблвыканкам накіраваны прапановы па ўзмацненні кантролю за выкананнем на тэрыторыі вобласці патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель.
За дапушчаныя парушэнні ў сферы зямельных адносін у 2016 годзе КДК прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці 37 фізічных і юрыдычных асоб.

Пра маёмасць, якая не выкарыстоўваецца
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў ходзе маніторынгу выявіў факты невыканання асобнымі арганізацыямі ўскладзеных на іх заканадаўствам абавязкаў у часці падачы ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы звестак пар невыкарыстоўваемыя капітальныя пабудовы і зямельныя ўчасткі, на якіх яны размешчаны.
Так, у мэтах стымулявання суб’ектаў гаспадарання да ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці рашэннямі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29.01.2016 №112 і №113 павялічаны ў 10 разоў стаўкі падатку на нерухомасць і зямельнага падатку ў адносінах да невыкарыстоўваемых капітальных пабудоў і зямельных участкаў.
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6.11.2013 №957 (у рэдакцыі пастановы ад 11.04.2016 №297) арганізацыі, якія маюць невыкарыстоўваемыя больш за 9 месяцаў сумарна на працягу 12 папярэдніх каляндарных месяцаў у гаспадарчым абарачэнні капітальныя пабудовы, абавязаны да першага чысла другога месяца бягучага каляндарнага квартала падаваць у гаррайвыканкамы звесткі пра дадзеныя капітальныя пабудовы і зямельныя ўчасткі для ўключэння ў зацверджаны Віцебскім аблвыканкамам адпаведны пералік.
Разам з тым, КДК Віцебскай вобласці ў ходзе маніторынгу ў лістападзе 2016 года выявіў факты непадачы ў вызначаны заканадаўствам тэрмін асобнымі суб’ектамі Віцебска і Наваполацка ў мясцовыя выканкамы звестак пра невыкарыстоўваемыя з красавіка-мая 2015 года капітальныя пабудовы.
У сувязі з гэтым КДК вобласці звяртае ўвагу кіраўнікоў арганізацый на тое, што непрадастаўленне ў выканкамы звестак пра наяўнасць такой маёмасці вядзе да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання альбо штрафу ад 84 руб. да 420 руб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *