Шумилинская шестиклассница Карина Ильинец любит волейбол

Молодёжь Спорт, туризм

У дзясятцы лепшых

Спорт – гэта жыццё – упэўнена шасцікласніца Шумілінскай СШ №1 Карына Ільінец. Дзяўчынка ўжо некалькі год займаецца валейболам ў ДзЮСШ. Трэнер Людміла Харкавец адзначае, што Карына можа дасягнуць многага ў валейболе.
А зараз Карына Ільінец дасягнула годных вынікаў у лёгкай атлетыцы. Напачатку дзяўчынка выйграла раённае мнагабор’е “Здароўе”, затым была лепшай на абласным этапе. І на фінальным, рэспубліканскім мнагабор’і, Карына Ільінец была на вышыні – трапіла ў дзясятку лепшых.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №96 ад 09.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *