6 снежня Віцебск прымаў рэгіянальную кампанію “Інклюзіўная Беларусь»

Актуалии Общество

Рэгіянальная кампанія ААН: “Інклюзіўная Беларусь” у Віцебску

6 снежня Віцебск прымаў рэгіянальную кампанію “Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ўбаку ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця”. Кампанію праводзіць ААН і Урад Беларусі сумесна з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Кампанія стартавала 21 лістапада ў Гродне і завершыцца 10 снежня ў Мінску.
Галоўнай пляцоўкай для правядзення большасці мерапрыемстваў стала канцэртная зала “Віцебск”, куды  прыбылі аўтобусы з удзельнікамі і гасцямі кампаніі.
У канцэртнай зале размясціліся пляцоўкі агенцтваў сістэмы ААН, грамадскіх аб’яднанняў, мясцовых ініцыятыў, пасольстваў асобных дзяржаў. У цэнтры ўвагі экспазіцый – пытанні роўных правоў і магчымасцяў, уцягванне ў працэсы развіцця грамадства ўсіх людзей незалежна ад узросту, полу, стану здароўя, этнічнай прыналежнасці, рэлігіі і паходжання
Фотавыстава “Даступнае асяроддзе” прысвечана людзям з інваліднасцю, выстава постараў “Я мігрант” акцэнтуе ўвагу на ўкладзе мігрантаў у развіццё грамадства, а выстава “Беларусь #СБеженцами” расказвала пра вымушаных перасяленцаў. Былі выставы, прысвечаныя праблемам прафілактыкі ВІЧ/СНІД, гандлю людзьмі. Быў праведзены турнір па настольным тэнісе для людзей з аслабленым зрокам. Прадстаўлена анлайн-праграма, якая разумее мову жэстаў і ІТ-трэнінг па прасоўванні тавараў, вырабленых людзьмі з інваліднасцю. У рамках праграмы праводзіліся круглыя сталы па розных тэмах, адбылося пасяджэнне прэс-клуба рэгіянальных СМІ. Кульмінацыяй мерапрыемстваў стаў дзіцячы паказ мод і інклюзіўны канцэрт, падрыхтаваны з удзелам самадзейных артыстаў з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №96 ад 09.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *