Зімовае надвор’е вернецца ў Беларусь на наступным тыдні

Новости

Зімовае надвор’е вернецца ў Беларусь на наступным тыдні

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зімовае надвор’е вернецца ў Беларусь на наступным тыдні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«Пачатак кліматычнай зімы запомніцца рэзкімі перападамі атмасфернага ціску і тэмпературнага рэжыму. У сераду надвор’е падарыла сонечнае, камфортнае для зімы надвор’е, а ўжо ў чацвер франтальныя раздзелы прынеслі ападкі ў выглядзе снегу з дожджом і з утварэннем галалёду. Дыскамфорту дадаў парывісты вецер.

У бліжэйшыя суткі ў сувязі з паступленнем цёплага вільготнага паветра з Атлантыкі чакаецца сырое адліжнае і ветранае надвор’е», — расказала Святлана Рыбакова.
У пятніцу, 9 снежня, атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, прынясуць на большую частку тэрыторыі рэспублікі ападкі, у асноўным дождж. Па ўсходзе краіны магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5, днём па захадзе краіны тэмпература павысіцца да 7 градусаў цяпла.
«У бліжэйшыя выхадныя надвор’е таксама будуць фарміраваць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, чакаецца няўстойлівае надвор’е», — адзначыла Святлана Рыбакова.
У суботу, 10 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Па паўночным усходзе ў асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 — плюс 5, удзень будзе ад мінус 1 па паўночным усходзе да плюс 7 па паўднёвым захадзе рэспублікі.
У нядзелю, 11 снежня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ападкі — па поўначы ў выглядзе снегу і мокрага снегу, па поўдні ў асноўным у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 2 — плюс 5, па паўночным усходзе стане халадней — там тэмпература паветра панізіцца да 5 градусаў марозу. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
«У пачатку наступнага тыдня захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, тэмпературны фон пачне паніжацца», — расказала Святлана Рыбакова.
У панядзелак, 12 снежня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе снег, мокры снег. Чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 3, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях паветра ахалодзіцца да мінус 9.
У аўторак і сераду, 13 і 14 снежня, надвор’е абумовіць вобласць павышанага ціску і халодныя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з поўначы Еўропы. Зноў усталюецца зімовы характар надвор’я. У асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 — мінус 11, пры праясненнях паветра ахалодзіцца да мінус 15. Днём будзе не вышэй за 2-9 градусаў марозу.-0-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *