Светлана Радкевич из Кривого Села за 10 месяцев этого года сдала 4362 литра молока

Сельское хозяйство Семья Экономика

“Вельмі люблю малако”
Напэўна, ніякае магазіннае малако не параўнаецца па якасці і смаку са свежым, без розных прымесяў малаком ад уласнай каровы. Купляць малако, калі жывеш у вёсцы і маеш сілы дагледзець карову, – гэта сорам. Такой думкі прытрымліваецца Святлана Радкевіч з Крывога Сяла, якая ўжо многа гадоў трымае ўласную кароўку. Цяперашнюю Прыгажуню купляла ў ААТ “Прыдзвінскі”, дзе працуе загадчыцай склада ГЗМ. На думку гаспадыні, з каровай пашанцавала: спакойная і на малако не скупая.
“Вельмі люблю малако, – кажа жанчына. – А з яго і смятана атрымліваецца смачнай, і тварог. Калісьці ўсё спажывалі ў сям’і, але цяпер дзеці раз’ехаліся, мы засталіся удваіх з мужам, лішкі малака здаём”.
Сярод малаказдатчыкаў Крывога Сяла Святлана Радкевіч у перадавіках: за студзень-кастрычнік гэтага года здала 4362 кілаграмы. Хоць гэта і няпросты занятак – даглядаць карову, але ж “малочныя грошы”, якія выплачваюць строга кожныя дзесяць дзён – нядрэнная прыбаўка да сямейнага бюджэту, лічыць Святлана.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *