Может быть, именно ваш подарок поможет ребёнку поверить, что счастье есть

Актуалии Духоўнае Общество

Час цудаў і падарункаў

Новы год – гэта свята, поўнае цудаў і спадзяванняў. Час радасных сустрэч і светлай надзеі на шчасце. І кожны з нас чакае гэтае свята, бо спадзяецца на перамены да лепшага і верыць у выкананне жаданняў.
Перад Новым годам цуда і падарункаў асабліва чакаюць дзеці. І гэты цуд робяць дарослыя.
Адміністрацыя Шумілінскага раённага сацыяльна-пелагагічнага цэнтра запрашае прыняць удзел у навагодняй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая праходзіць у краіне зараз і прадоўжыцца да 8 студзеня 2017 года.

За 11 год работы прытулка ў яго сценах атрымалі дапамогу і падтрымку 602 дзіцяці. Тут дзеці былі акружаны клопатам і ўвагай з боку работнікаў, аднак ніхто не можа замяніць ім цеплыню і ўтульнасць дамашняга ачага, пяшчоту бацькоў.
Будзем вельмі ўдзячныя ўсім за аказаную дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: 4-57-48 – дырэктар Таццяна Мікалаеўна Бабарэка, 5-61-33 – загадчыца прытулка Руслана Яўгенаўна Купрыянава.
Таццяна БАБАРЭКА, дырэктар Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *