Соцсети, лайки… И 4 года тюрьмы

Общество Происшествия

Перш чым ставіць лайк…

Сацыяльныя сеткі трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Некаторыя гадзінамі праводзяць у “Аднакласніках”, “Укантакце” ці “Фэйсбуку”, ставяць лайкі, робяць рэпосты або захоўваюць на сваіх старонках упадабаныя фотаздымкі ці відэа. Бывае, што сярод бяскрыўдных карцінак і ролікаў трапляюцца і інтымнага плану. А гэта ўжо артыкул 343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару”, па якім можна пазбавіцца волі тэрмінам да чатырох год.
“Сёлета раённым аддзелам Следчага камітэта  ўзбуджаны тры крымінальныя справы за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару, – расказвае старшы следчы Ірына Шэнцава. – Прычым з тым, што парнаграфічныя матэрыялы трапілі на старонкі карыстальнікаў выпадкова, з-за няведання законаў, пагадзіцца нельга. Хаця падкрэсліваю:  няведанне закона не вызваляе парушальніка ад адказнасці”.
Мужчына закахаўся ў замужнюю жанчыну. І каб разбіць сям’ю, адправіў мужу “Укантакце” фота аголенай жанчыны без галавы. Пасля сямейнай сваркі  пара звярнулася ў праваахоўныя органы.
У жыхара райцэнтра супрацоўнікі Следчага камітэта на яго старонцы “Укантакце” знайшлі больш за 2000 ролікаў “пікантнага” зместу. Некалькі відэа былі адпраўлены на экспертызу, якая дала адназначнае заключэнне – “матэрыялы парнаграфічнага характару”.
“Відавочна, што ў гэтых крымінальных справах грамадзяне наўмысна пайшлі на злачынства, – адзначае Ірына Шэнцава. – Старонкі ў сацыяльных сетках – агульнадаступныя. І перш чым ставіць свой лайк ці рэпост, падумайце, які змест у гэтага фотаздымка ці роліка”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №101 ад 27.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *