У вас двойня? Зовите на помощь бесплатную няню из Шумилинского ТЦСОН

Грамадства Навіны Сям’я

Няньку заказвалі?
Як расказала загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Наталля Юрчанкова, з канца мінулага года тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказвае новую паслугу “Няня”.
Паслугай могуць карыстацца сем’і, дзе нарадзілася двойня або тройня, дзе ёсць дзіця-інвалід да чатырох гадоў. На дапамогу могуць разлічваць і бацькі, якія маюць двух або больш дзяцей, аднаму з якіх не споўнілася чатыры гады.
“Няняй” зацікавілася мнагадзетная сям’я Кавалёвых з Мікіціхі. “Мы з мужам выхоўваем траіх дзяцей: сыну Глебу тры годзікі, а  двайнятам Вераніцы і Вікторыі па годзіку, – расказала гаспадыня Юлія. – І хоць сынок наведвае дзіцячы сад, мне адной спраўляцца з двайнятамі, пакуль муж на рабоце, вельмі цяжка. Таму новая паслуга ТЦСАН па дапамозе і доглядзе дзяцей для нашай сям’і як знаходка. Мы вельмі ўдзячныя работнікам тэрытарыяльнага цэнтра за такую дапамогу. Тым больш, што яна бясплатная”.
Мясцовая жыхарка Яўгенія Міхайлаўна Вярэніч працуе нянькай на палову стаўкі. Пакуль у яе толькі адна сям’я Кавалёвых. Тут праводзіць па чатыры гадзіны кожны дзень: дапамагае дзяцей карміць і апранаць, мые і прасуе  іхняе адзенне, гуляе з дзецьмі  і ходзіць з імі на прагулкі. У гэты момант у маці ёсць вольны час, каб заняцца дамашнімі справамі, скажам, прыгатаваннем абеду ці ўборкай.
“Для мяне работа нянькай хоць і крыху нязвыклая, але не новая: калісьці ж свайго сына гадавала, – расказала Яўгенія Міхайлаўна. – Буду працаваць у сям’і да таго часу, пакуль двайняты не пойдуць у дашкольную ўстанову. Ну, а можа ў Мікіцісе за гэты час яшчэ народзяцца двайняты і мяне зноў запросяць у памочнікі”.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *