В центре внимания — охрана правопорядка

Общество

Пра эфектыўнасць работы  і планы на год

Каардынацыйная нарада пад старшынствам пракурора Шумілінскага раёна С. У. Зайцава, з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай, праваахоўных службаў раёна, а таксама зацікаўленых структур, прайшла напрыканцы мінулага года. На нарадзе былі абмеркаваны вынікі работы саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і планы на 2017 год.
З дакладам выступіў пракурор раёна С. У. Зайцаў. Пра тое, як наладжана работа саветаў прафілактыкі ГПАП на месцах, які эфект назіраецца ад падобнай формы работы, расказалі старшыні сельвыканкамаў: Обальскага – М. А. Будневіч, Светласельскага – В. В. Шчарбакоў, Лаўжанскага – С. П. Кійко. У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел старшыня райсавета І. М. Новікава, намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка, супрацоўнік РАУС В. Воранаў. Вынік гаворкі – саветам прафілактыкі быць, але неабходна пэўная карэкцыя некаторых арганізацыйных момантаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *