Спортивные каникулы в Шумилино

Молодёжь Спорт, туризм

Азарт і прага перамогі

Багата спартыўных спаборніцтваў ладзілася ў райцэнтры падчас зімовых канікулаў для вучняў. Перад навагоднімі святамі прайшлі спаборніцтвы паміж падлеткамі па месцы жыхарства. У спаборніцтвах ўдзельнічалі  каля 70 юных спартсменаў з  пяці школ раёна.

Самым масавым выдаўся турнір па  міні-футболе, у сваіх узроставых групах перамаглі каманды з СШ №1 г. п. Шуміліна і раённага цэнтра дзяцей і моладзі. У спаборніцтвах па настольным тэнісе ўвесь п’едэстал – за тэнісістамі СШ №1 г. п. Шуміліна. У стрытболе перамаглі баскетбалісты з СШ №2 г. п. Шуміліна, якія абыгралі шумілінскіх і обальскіх канкурэнтаў. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі салодкія падарункі.
У сераду выклікала на старт падлеткаў традыцыйная раённая спартакіяда.  Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Л. А. Грузневіч на адкрыцці мерапрыемства пажадала ўдзельнікам у новым годзе поспехаў у вучобе і яркіх спартыўных перамог. За перамогу змагаліся чатыры каманды.
Адкрыў спартыўную частку комплекс сілавых практыкаванняў. З першых стартаў спартсмены імкнуліся паказаць усю  фізічную падрыхтоўку і не падвесці сваю каманду. Станоўчыя эмоцыі і пазітыўны настрой падарыла імправізаваная спартландыя.
Агульную перамогу ў спартакіядзе атрымала каманда “Факел”, за якую выступалі вучні СШ №1 г. п. Шуміліна, другое месца ў “Обаль-сіці”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *