Шумилинская ДШИ подарила праздник детям из опекунских семей и не только

Культура Семья

Дзед Мароз са Снягуркай не скупіліся на падарункі

“Стань зоркай!” – так называлася свята, якое было арганізавана падчас канікулаў у Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў.
Вядучая свята кіраўнік харавога аддзялення Алена Сініцкая расказала, што мерапрыемства з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі ўжо стала традыцыйным, праводзіцца яно для дзяцей з апякунскіх сямей, якія навучаюцца ў школе мастацтваў. Запрасілі на свята і выдатнікаў школы мастацтваў, якія ў мінулым годзе сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
З вітальным словам да дзяцей звярнулася намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Маісеенка. Юлія Сяргееўна павіншавала дзяцей з Новым годам, пажадала ім новых яркіх поспехаў. А потым дзеці радавалі сваімі творчымі дасягненнямі, яны спявалі, ігралі на розных музычных інструментах, дэманстравалі  свае малюнкі. А Дзед Мароз са Снягуркай не скупіліся на падарункі, ніхто са свята не пайшоў з пустымі рукамі.
Дарэчы, на канцэрце выступілі вакальныя групы ўзорнага хору школы мастацтваў, а таксама выхаванцы харэаграфічнага аддзялення.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Фота Людмілы ШАЎЦОВАЙ.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *