И вновь позвала “Зарница”

Образование

І зноў паклікала “Зарніца”
Па традыцыі ў маі каманды са школ раёна збіраюцца на гарадскім стадыёне для ўдзелу ў ваенізаванай гульні “Зарніца”. Арганізатарамі спартыўнага фэсту выступаюць аддзелы адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, па справах моладзі райвыканкама, раённы ваенны камісарыят і райкам ГА БРСМ. Сёлета за перамогу змагаліся 12 каманд.
Галоўнае выпрабаванне “Зарніцы” – ваенізаваная паласа перашкод, якая ўключала транспарціроўку “пацярпелага”, пераадоленне лабірынту і купін,  стральбу з пнеўматычнай зброі, “мышалоўку”. Адных спартыўных навыкаў тут недастаткова для перамогі, неабходны камандны дух. Лепш за ўсіх з выпрабаваннямі справіліся спартсмены з Лаўжанскай школы, крыху адсталі каманды з Кардонскай і Амбросавіцкай школ.
Парадавалі каманды сваёй падрыхтоўкай да конкурсу строю і песні. Перамога тут была асабліва каштоўнай, ацэньваў уменні школьнікаў ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі. Першае месца было аддадзена СШ №1, другое – Лаўжанскай школе, трэцяе – Амбросавіцкай.
Неблагія вынікі паказалі ўдзельнікі ў кіданні гранаты. Прызавая тройка наступная: першае месца ў Кардонскай школы, другое — у СШ №2, трэцяе – у Обальскай СШ.
Лепшыя гістарычныя веды ў віктарыне паказалі  школьнікі СШ №2, Обальскай СШ і раённай гімназіі. А вось у конкурсе баявых лісткоў першае месца было вырашана не прысуджаць, затое другое падзялілі тры каманды – раённая гімназія, Лаўжанская і Мішкавіцкая школы.
Упершыню на раённай “Зарніцы” прайшоў конкурс мастацкай самадзейнасці. Прыемна адзначыць, што каманды сур’ёзна і творча аднесліся да падрыхтоўкі, прадэманстравалі арыгінальныя і цікавыя нумары. Перамогу святкавала каманда Лаўжанскай школы, другое і трэцяе месцы — у вучняў СШ №1 і раённай гімназіі.
Па выніках усіх конкурсаў у ваенізаванай гульні “Зарніца” перамагла  каманда Лаўжанскай школы (капітан Дзмітрый Волкаў), другое месца ў раённай гімназіі (Вадзім Цітоў), трэцяе – у Кардонскай школы (Ілля Іваноў).
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *