Повезли подарки в приют к Старому Новому году

Образование Общество

У прытулак – з падарункамі

Навучэнцы цэнтра дзяцей і моладзі штогод прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дзеці – дзецям” – віншуюць дзяцей з Обальскага прытулка з Новым годам і Калядамі. Але на гэтыя святы, як правіла, да дзяцей з прытулка прыязджае многа гасцей з падарункамі. А вось на Стары Новы год гасцей небагата. Таму сёлета дзеці ЦДіМ завіталі ў прытулак у гэты дзень.
“Мы сур’ёзна рыхтаваліся да паездкі ў прытулак, –  расказала  педагог-арганізатар цэнтра Наталля Пятроўская. – Збіралі адзенне, цацкі, куплялі канцылярскія тавары, рабілі сваімі рукамі паштоўкі і навагоднія сувеніры. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Забаўніцы”, кіраўніком якога з’яўляецца С. Ю. Раманава, падрыхтавалі гульнявую праграму “Новы год з Карлсанам”.
Юныя артысты Таццяна Каротчанка, Лаліта Арцёмава, Даніла Грузневіч, Георгій Нуждзін, Кірыл Зянькоў, Ірына Варанцова, Насця Мацюшчанка не першы раз удзельнічаюць у дабрачынных мерапрыемствах.  І калі хлопцы і дзяўчаты наперабой расказвалі пра паездку ў прытулак, нехта з іх заўважыў: “Наша мерапрыемства падняло настрой, мы ўбачылі ўсмешкі на тварах  дзяцей з прытулку – і гэта галоўнае”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *