Мы робім «Герой працы»

Актуалии Общество

Мы робім «Герой працы»

Газета – плод сумеснай творчасці калектыву рэдакцыі. І тое, што  двойчы на тыдзень свежы нумар з’яўляецца ў газетнай скрыні нашага падпісчыка, сведчыць аб тым, што кожны  працуе сумленна, а ўсе мы разам робім агульную любімую справу.

Кожнага, хто прыходзіць у рэдакцыю, каб даць аб’яву ці віншаванне, размясціць рэкламу ў газеце ці на сайце, сустракае старшы аператар набору і вёрсткі Кацярына Дударава. А яшчэ Кацярына паспявае звярстаць некалькі старонак газеты.

Наш галоўны спартыўны аглядальнік – карэспандэнт Аляксандр Шэдзько. А яшчэ яго цікавяць экалагічныя праекты і работа прамысловых прадпрыемстваў раёна.

Старшы аператар набору і вёрсткі Наталля Бараноўская аддала газеце амаль 30 гадоў. За гэтыя гады ў яе руках мянялася наборная тэхніка, але нязменнай заставалася сутнасць  работы – звярстаць палосы і адправіць у абласную друкарню ў Віцебск.

Няма такіх дарог, па якіх не праехаў вадзіцель рэдакцыі Уладзімір Гарохаў. Разам з журналістамі раёнкі Малахавіч пабываў у кожнай вёсцы Шуміліншчыны, ведае кожную ферму, кожнае поле. А яшчэ ён заядлы рыбак, які ведае ўсе “клёвыя” месцы ў раёне і не толькі.

У рэдакцыі жартуюць, што няма таго вяскоўца, пра якога б не напісала загадчык сельскагаспадарчага аддзела Ларыса Зайцава. А яна ўсміхаецца і піша… Піша пра выратавальнікаў і ўчастковых, пра камбайны і захапленні шумілінцаў. Яна вельмі лёгкая на ўздым, таму ахвотна адпраўляецца ў рэйды, абходы, на сустрэчы і розныя нарады.  Ларыса – галоўны аўтар праекта “Сялянскі падворак”, які прызнаны лепшым творчым праектам на абласным конкурсе друкаваных СМІ ў 2015 годзе.

Алена Карпушэнка на любую газету ў сваіх руках глядзіць прафесійным вокам адказнага сакратара: вось тут вёрстка “падкачала”, вось гэтае фота трэба было павялічыць, а вось гэты прыём вёрсткі трэба ўзяць на ўзбраенне і паспрабаваць у нашай газеце… Ёй цікава ўсё, што можа зрабіць газету прывабнай для нашых чытачоў.

Падлічыць рэдакцыйныя даходы і расходы, аплаціць рахункі друкарні ці пошты, налічыць зарплату і аванс – справа галоўнага бухгалтара Ларысы Слямнёвай.

Аліна Пятрова 14 гадоў узначальвала калектыў. Менавіта пад яе кіраўніцтвам газета  двойчы станавілася прызёрам абласнога конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Ф.Скарыны. Зараз Аліна Іванаўна працуе загадчыкам аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях.

Матэрыялы карэспандэнта Наталлі Чарнічэнкі заўжды выклікаюць цікаўнасць чытачоў. У 2014 годзе Наталля стала ўладальніцай абласной прэміі імя Ф. Скарыны ў намінацыі “Лепшы аглядальнік”. А яшчэ яе голас шмат гадоў, да самага закрыцця, быў голасам раённага радыё.

Расказаў пра калектыў галоўны рэдактар Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2017 г.



3 комментария по теме “Мы робім «Герой працы»

  1. Рассказ не впечатлил. А вот фото на всю газету… Думаю, начать надо было с гистории, с ветеранов, а закончить своей панорамой. Всё-таки 85, а не 10 лет, и надо уважать тех, хто был с газетой жо вас, «молодых и неженатых». Скромность украшает челавека. Да и газета так себе, ни рыба ни мяса…

  2. Подскажу газете как можно повысить свой рейтинг ни прилаживая абсолютно никаких усилий, даже по написанию статей.

    Откройте рубрику, фото без комментариев. Где каждый желающий в предельно удобной и легкой форме мог бы залить фото с насущными проблемами требующими оперативного вмешательства хозяйственных служб. И руководителю райисполкома было бы очень удобно, не надо никаких телефонных линий по субботам. Пришел утром на работу,открыл сайт, дал указание по устранению недостатков.

  3. нормальная районная газета…вдали от дома прекрасно помогает еще раз осознать…что делать ни в районе ни в стране нечего.в целом освещает трудовую деятельность как порядочных граждан достойных своей профессии так и бумагомарателей самоизбранных депутатеров коих неизбежно ждет люстрация аналогичная Украины.ДОБРЫЙ СОВЕТ СТАВЬТЕ ПЛАСТИКОВЫЕ БАКИ ДЛЯ МУСОРА…СКОРО ГОЛОВОЙ БУДЕТ БИТЬСЯ НЕ ТАК БОЛЬНО…ДЕФОЛТ СТРАНЫ НЕИЗБЕЖЕН.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *